Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Засекі папаўняюцца

26.10.2021

У Валожынскім раёне завяршаецца ўборка кукурузы і цукровых буракоў. Паводле звестак упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на раніцу 25 кастрычніка, 5396 тон кукурузы на зерне прыбрана з 667 гектараў (38,3% ад плана) пры сярэдняй ураджайнасці 80,9 ц/га, накапана 62858 тон цукровых буракоў з плошчы 1483 га (87% ад плана) пры ўраджайнасці 424 ц/га. Прададзена 41229 тон.

У ААТ “Агра-Дубінское” “каралева палёў” са 149 га была прыбрана за 4 дні. Сельгаспрадпрыемства аб’яднала свае намаганні з КСУП “Пяршаі-2014” і КСУП “Валожынскае”. Работы па чарзе былі праведзены на палях кожнага з іх. Таму адразу 5 камбаўнаў шчыравалі на ўборцы кукурузы ў ААТ “Агра-Дубінское”. Ад гаспадаркі добрасумленна папрацавалі механізатар Андрэй Інфаровіч і малады спецыяліст – інжынер-механік па адукацыі Аляксей Багуслаўскі. З сабраных 1225 тон зерня 900 тон адразу ж былі сплюшчаны і закладзены ў яму на захоўванне. Падобнае стала магчымым дзякуючы намаганням галоўнага інжынера сельгаспрадпрыемства Казіміра Багуслаўскага і зваршчыка ад Бога, як гаворыць кіраўніцтва гаспадаркі, Міхаіла Лісімава. Менавіта гэтыя два адданыя сваёй справе і апантаныя любоўю да тэхнікі мужчыны прыдумалі, сканструявалі і ўвасобілі ў жыццё плюшчылку на аснове старога падбршчыка КСК. Спачатку, дзякуючы механізму, была сплюшчана кукуруза ў КСУП “Пяршаі-2014”, затым у ААТ “Агра-Дубінское, цяпер уся тэхніка працуе ў КСУП “Валожынскае”. Пра мясцовае вынаходніцтва пагалоска дайшла і да вышэйстаячых інстанцый. У гаспадарку паглядзець на цуда-тэхніку і мясцовых “кулібіных”, а галоўнае, пераняць вопыт прыязджаў дырэктар Беларускай машынавыпрабавальнай станцыі Мікалай Астрэйка і прадстаўнікі іншых ведамстваў. Між іншым, гэта не першая прыдумка нашых герояў: у мінулым годзе яны перарабілі млын, што асабліва ў зімовы час прыйшлося вельмі дарэчы.

Міхаіл Паўлавіч Лісімаў працуе ў гаспадарцы 5 гадоў. Мужчына за што ні возьмецца, давядзе да ладу. Нягледзячы на час: дзень гэта, раніца, вечар ці глыбокая ноч, ён па першай просьбе гатоў выехаць на поле, ферму ці іншы аб’ект. Вопытны работнік у самы кароткі тэрмін абавязкова выправіць няспраўнасць і зноў гатовы да далейшых даручэнняў. Дырэктар Генадзь Каспяровіч упэўнены, што ён – лепшы зваршчык ва ўсёй Мінскай вобласці і вельмі цэніць прафесіянала, дапамог яму з набыццём уласнага жылля.

На буракаўборачным камбайне ў ААТ “Агра-Дубінское” працуе Іван Саломка – выдатны механізатар, пра якога не аднойчы пісалася на старонках раённай газеты. На трактары “Беларус” адвозіць буракі Мікалай Палянскі. У такім тандэме праца ідзе хутка. Па стане на раніцу 25 кастрычніка, цукровыя буракі ў гаспадарцы прыбраны з плошчы 525 га (80,8% ад плана). Накапана 23500 тон салодкіх караняплодаў пры найлепшай ураджайнасці па раёне – 448 ц/га.

Задайте вопрос