Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Асноўныя прынцыпы работы – зладжанасць і ўзаемаразуменне

29.10.2021

У трэцім квартале бягучага года раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праведзены 14 мерапрыемстваў па захаванні заканадаўства аб працы і сацыяльна-эканамічнай рабоце, у тым ліку 2 маніторынгі захавання заканадаўства аб працы ў 4 сельгаспрадпрыемствах, 12 маніторынгаў па пытаннях аховы працы ў 12 арганізацыях.

Па выніках ажыццяўлення грамадскага кантролю выяўлены 14 парушэнняў, дадзены 14 рэкамендацый. Большасць парушэнняў ужо ўхілены наймальнікамі. Разам з тым маецца запазычанасць па пералічэнні прафсаюзных узносаў у чатырох арганізацыях галіны. Таксама спагнана запазычанасць па непералічаных прафсаюзных узносах у памеры 2000 рублёў.

Асаблівая ўвага надавалася пытанням аплаты і аховы працы, рабоце, якая праводзіцца па стымуляванні вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі. У прыватнасці, у калектыўныя дагаворы райаграпрамтэхнікі, сельгаспрадпрыемстваў “Суднікаўскі”, “Багданаўскае”, сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя былі ўнесены дапаўненні па аказанні матэрыяльнай дапамогі работнікам, якія зрабілі прышчэпку, у памеры ад адной да пяці базавых велічынь. На масласырзаводзе прынята рашэнне выплачваць кожнаму такому работніку па 100 рублёў ад прафсаюзнага камітэта і такую ж суму – ад наймальніка.

За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака, на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур Мінскай абласной і раённай арганізацыямі прафсаюзаў работнікаў АПК каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны 50 работнікаў гаспадарак на суму 1500 рублёў.

З пачатку года аздараўленне праз прафсаюзныя арганізацыі прайшлі 40 членаў прафсаюза.

Вікенцій АДАМОВІЧ,

старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК

Задайте вопрос