Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Школа догляду

29.10.2021

Для некаторых людзей догляд за ляжачымі хворымі – гэта работа. Але ніхто не застрахаваны ад неабходнасці даглядаць за кім-небудзь з раптоўна захварэўшых родных. Часам неабходнасць клапаціцца ўзнікае зусім нечакана: напрыклад, у выпадку, калі патрабуецца догляд пасля траўмы ці аперацыі. 

Каб не разгубіцца ў такой сітуацыі і не дапусціць крытычных памылак, у Валожынскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з лістапада бягучага года ўводзіцца паслуга па навучанні членаў сям’і, якія ажыццяўляюць догляд за непрацаздольнымі грамадзянамі, навыкам догляду.

Да членаў сям’і адносяцца асобы, што знаходзяцца ў кроўнай сувязі з тым чалавекам, за якім імі будзе ажыццяўляцца догляд, а таксама іншыя асобы, прызнаны ў судовым парадку членамі сям’і, што ажыццяўляюць такі догляд. Да патэнцыяльных атрымальнікаў сацыяльнай паслугі таксама адносяцца грамадзяне, якія ажыццяўляюць догляд за інвалідам I групы ці асобай, што дасягнула 80-гадовага ўзросту з атрыманнем дапамогі па доглядзе.

Дагавор на аказанне сацыяльнай паслугі цэнтрам заключаецца атрымальнікам паслугі на падставе яго пісьмовай заявы. Дадзеная паслуга аказваецца бясплатна.

Пералік дакументаў, якія неабходна прадаставіць у цэнтр для заключэння дагавора на аказанне такой паслугі: дакумент, які зацвярджае асобу грамадзяніна; пісьмовая заява.

У працэсе практычных заняткаў спецыяліст цэнтра, які прайшоў навучанне, раскажа і пакажа на практыцы, што патрэбна ведаць і ўмець, каб забяспечыць якасны догляд за хворым і пры гэтым захаваць уласнае здароўе. Практычныя заняткі будуць праводзіцца ў групавой ці індывідуальнай форме, у спецыяльна абсталяваным кабінеце цэнтра ці непасрэдна па месцы пражывання непрацаздольнага грамадзяніна, за якім ажыццяўляецца догляд атрымальнікам паслугі.

Па пытаннях удзелу ў практычных занятках звяртацца ў рабочыя дні з 8 да 17 гадзін па адрасе: г. Валожын, вул. Міру, д. 8 ці па тэлефонах: 68105, 68075, 68113.

Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Задайте вопрос