Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Падорым хворым дзецям плюшавага сябра!

29.10.2021

Сацыяльна-дабрачынная ўстанова “КіндарВіта” аб’яўляе самую маштабную навагоднюю акцыю “Мішкапад” па зборы плюшавых мядзведзікаў і грашовых сродкаў на закупку цацак дзецям з анка-гематалагічнымі захворваннямі, якія праходзяць лячэнне ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры ў Бараўлянах.

Наша каманда дапамагае дзецям з анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі з мэтай падахвоціць людзей прыняць удзел у жыцці хварэючых дзяцей, на лёс якіх выпала сур’ёзнае выпрабаванне.

Нягледзячы на тое, што на календары яшчэ восень, многія ўжо мараць пра наступленне Новага года. А, як вядома, Новы год – казачны час і час цудаў! Гэта цудоўны момант падарункаў і выканання жаданняў. Менавіта напярэдадні свят падапечныя ўстановы вельмі маюць патрэбу ў нашай з вамі дапамозе.

Плюшавых мядзведзікаў мы ўручым дзецям 26 снежня! У гэты дзень у анкацэнтры будзе арганізавана навагодняе віншаванне з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі персанажамі, якія будуць сустракаць самае чароўнае свята ў сценах анкацэнтра.

Таксама можна зрабіць пералічэнне любой сумы на рэквізіты з адзнакай “Мішка”, і мы набудзем плюшавых сяброў за вашы ахвяраванні. Сума збору, зыходзячы з каштарысу, які прадаставіла вытворчасць Віцебскай вобласці на 270 мядзведзікаў, складае 6480 рублёў. Па ўсіх пытаннях акцыі можна звярнуцца да каардынатара: +37544 5768897 (Алена).

Падрабязней пра работу ўстановы “КіндарВіта” можна азнаёміцца на сайце https://kindervita.by.

У дзіцячым анкацэнтры ў сярэднім знаходзяцца каля 270 дзяцей, і мы вельмі спадзяёмся, што дзякуючы нашай акцыі і вашай падтрымцы кожнае дзіця атрымае ў падарунак плюшавага сябра!

Задайте вопрос