Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Эдуард ПАШКОЎСКІ.
Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўшанаванне лепшых работнікаў філіяла “Аўтамабільны парк № 14” ААТ “Мінаблаўтатранс”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Вольга Багатырова, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і прававой работы ААТ “Мінаблаўтатранс” Анатолій Пазняк, начальнік аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС Леанід Гіль.
Прадстаўнічыя асобы павіншавалі людзей, што прысвяцілі сваё жыццё дарогам і руху па іх, з прафесійным святам, падзякавалі за працу, надзейнасць, аптымізм, уменне і выканалі прыемную місію ўзнагароджання.



Ганаровую грамату Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь за плённую добрасумленную працу ў галіне транспартнай дзейнасці, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне абавязкаў атрымаў вадзіцель аўтамабіля 6 разраду 1 класа Эдуард Францавіч Пашкоўскі. Ганаровыя граматы генеральнага дырэктара ААТ “Мінаблаўтатранс” уручаны вадзіцелю аўтамабіля 5 разраду 3 класа Міхаілу Генадзьевічу Дзедзюлю і кандуктару Вользе Анатольеўне Дарошка, Падзякамі генеральнага дырэктара ўзнагароджаны начальнік дыягнастычнай станцыі Міхаіл Міхайлавіч Ліштван, вадзіцель аўтамабіля 5 разраду 3 класа Мікалай Уладзіміравіч Шакун, вадзіцель аўтамабіля 6 разраду Сяргей Аляксандравіч Каралькевіч. Вадзіцель аўтамабіля 5 разраду 3 класа Сяргей Аляксандравіч Палонскі адзначаны граматай УДАІ УУС Мінаблвыканкама. Фота вадзіцеля аўтамабіля 6 разраду 1 класа Віктара Іосіфавіча Качалкі вырашана размясціць на Дошцы гонару ААТ “Мінаблаўтатранс”, а фота вадзіцеля аўтамабіля 5 разраду 2 класа Уладзіміра Фёдаравіча Халявінскага – на Дошку гонару філіяла “Аўтамабільны парк № 14”.
Граматай філіяла “Аўтамабільны парк № 14” узнагароджана Святлана ПОБАЛЬ.
Граматы філіяла “Аўтамабільны парк № 14” з рук дырэктара Дзмітрыя Анатольевіча Голуба атрымалі вадзіцель аўтамабіля 5 разраду 2 класа Дзмітрый Генадзьевіч Лінкевіч, інжынер-дыягност Аляксандр Міхайлавіч Няфёдаў, дыспетчар Наталля Васільеўна Аўсяннікава, кантралёр тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў Алег Васільевіч Румынскі. Падзякамі філіяла былі ўзнагароджаны вадзіцель аўтамабіля 5 разраду Павел Сямёнавіч Станкевіч, майстар Валерый Уладзіміравіч Рубацкі, касір па прыёме выручкі Святлана Уладзіславаўна Побаль.
Падзяку старшыні райвыканкама атрымаў Франц ПУПА.
Падзяку старшыні райвыканкама за добрасумленную працу, прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё траспартнай і дарожнай галіны раёна намеснік старшыні райвыканкама Вольга Сяргееўна Багатырова ўручыла вадзіцелю аўтамабіля Францу Геранімавічу Пупе.
Такую ж узнагароду ў перадсвяточны дзень атрымалі электраманцёр Раман Часлававіч Бекіш і інжынер па бяспецы руху Андрэй Анатольевіч Маслоўскі з КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”, а таксама вадзіцель пагрузчыка лінейнай дарожнай дыстанцыі № 612 Раман Мікалаевіч Сухадолец і трактарыст лінейнай дарожнай дыстанцыі № 613 філіяла “Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 61 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог “Мінскаўтадар-Цэнтр”.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара



