Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзіця – галоўны пасажыр

01.11.2021

У мінулую пятніцу ў рамках абласной акцыі “Бяспечныя канікулы” паблізу сярэдняй школы № 2 г. Валожына было праведзена прафілактычнае мерапрыемства “Дзіця – галоўны пасажыр”. У ім прынялі ўдзел старшы інспектар аддзялення дарожна-патрульнай службы і прафілактыкі УДАІ МУС Мінаблвыканкама Сяргей Бурдыка, прадстаўнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ МУС Мінаблвыканкама Алена Сакалова, начальнік аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС Леанід Гіль, інспектар аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр Лукашанец.

Размясціўшыся паблізу ўстановы адукацыі, прадстаўнікі ДАІ хацелі праверыць, як у Валожыне бацькі выконваюць правілы перавозкі юных пасажыраў. Вынікі задаволілі. Большасць татаў і мам добрасумленна адносяцца да сваіх абавязкаў: дзеці знаходзіліся ва ўтрымліваючых прыладах і былі прышпілены рамянямі бяспекі. Кожны з іх атрымаў сімвалічныя падарункі: хлопчыкі і дзяўчынкі – размалёўкі, флікеры, ручкі, дарослыя – кнігу “Правілы дарожнага руху”.

Месцам для правядзення акцыі быў абраны Валожынскі раён, паколькі сёлета тут адбыліся два ДТЗ з удзелам дзяцей, а ў мінулым годзе такіх не было наогул. Мерапрыемства ў чарговы раз нагадала бацькам, што яны бяруць на сябе поўную адказнасць за бяспеку сына ці дачкі, калі садзяць іх у аўтамабіль. Дарослым неабходна памятаць, што дзіцячыя ўтрымліваючыя прылады павінны адпавядаць вазе і росту малога, а самі яны – прышпілены рамянямі бяспекі. Асаблівая ўвага надаецца перавозцы хлопчыкаў і дзяўчынак на пярэднім сядзенні. За парушэнне гэтых правіл у адпаведнасці з ч. 6 арт. 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у адносінах да вадзіцеляў накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

У гэты ж дзень, 29 кастрычніка, Дзяржаўтаінспекцыя праводзіла Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Пешаходны пераход – тэрыторыя павышанай увагі!”. Асноўнымі прычынамі здарэнняў у гэтай катэгорыі з’яўляюцца як парушэнне Правіл дарожнага руху самімі пешаходамі, так і не выкананне іх вадзіцелямі транспартных сродкаў, асабліва ў частцы праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам. Безумоўна, дарога з’яўляецца месцам павышанай небяспекі для ўсіх без выключэння катэгорый удзельнікаў дарожнага руху. Найбольш жа ўразлівая сярод іх – пешаходы, і самая невялікая памылка з іх боку можа стаць смяротнай.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/16345-dzitsya-galo-ny-pasazhyr#sigProIdb551fda4d7

Задайте вопрос