У чацвер у Валожыне ля фізкультурана-аздараўленчага комплексу ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта ўніверсальная спартыўная пляцоўка, абсталяванне якой дазваляе аматарам здаровага ладу жыцця займацца валейболам, баскетболам, стрытболам, гуляць у хакей, катацца на каньках.
Старшыня райвыканкама Яўгеній Круковіч, выступаючы перад прысутнымі, а гэта прадстаўнікі мясцовай улады, жыхары горада, выхаванцы школ і ДЮСШ, педагогі і фізкультурнікі, заўважыў, што спорт, любая фізічная актыўнасць увогуле – важныя складальнікі здароўя і як след – працягласці жыцця чалавека.
Новы спартыўны аб’ект створаны па ініцыятыве райвыканкама пры фінансавай падтрымцы Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама.
Ганаровае права правесці цырымонію пераразання сімвалічнай стужкі і тым самым даць старт рабоце пляцоўкі вядучыя ўрачыстасці прадаставілі кіраўніку раёна Яўгенію Круковічу, старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятру Бібіку і намесніку старшыні райвыканкама Ігару Шакуну.
Са славамі ўдзячнасці да іх звярнуўся дырэктар ДЮСШ Дзмітрый Ажарэльеў.
Турнір па стрытболе сярод выхаванцаў аддзялення баскетбола ДЮСШ стаў лагічным завяршэннем важнага для Валожыншчыны мерапрыемства.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара



