Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

04.11.2021

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

7 лістапада – знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі. Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, увасобіла такія асноватворныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Гэты дзень стаў сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі. Яна адкрыла выхадцам з рабочых і сялян дарогу да адукацыі, навукі, каштоўнасцей культуры, дапусціла іх да кіравання дзяржавай.

З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і сёння працягваюць заставацца прадметам асаблівага гонару. Сёння наша краіна ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.

Няхай гэта свята будзе напамінам пра высокія ідэалы і высакародныя мэты, прымусіць кожнага з нас яшчэ раз задумацца пра пройдзенае і будучае, дапаможа прыйсці да згоды, узаемапавагі і стварэння. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Задайте вопрос