10 лістапада 2021 бібліятэкар Суднікаўскай сельскай бібліятэкі Мойса Жана Яўгеньеўна падрыхтавала выставу перыядычных выданняў, якія атрымоўвае ўстанова і правяла гутарку-інфарміну “Як да нас прыйшоў часопіс” для вучняў 3-4 класаў Суднікаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-школа. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з часопісамі “Апельсин”, “Пропеллер”, “Жевжик”, “Один дома”, “Фантазёры”, “Вясёлка”, у якіх публікуюцца забаўляльныя заданні, казкі, гульні.Таксама змешчаны загадкі, размалёўкі з падказкай, вясёлыя заданні. Вучні мелі магчымасць размаляваць герояў любімых мультфільмаў, казачных персанажаў. Дзіцячыя часопісы – не толькі забаўляльныя выданні, яшчэ яны выконваюць выхаваўчую функцыю.



