З месца падзеі
12 лістапада паблізу гары Маяк, што каля вёскі Шапавалы Ракаўскага сельсавета, прайшло мерапрыемства па добраўпарадкаванні вытоку ракі Свіслач.
У ім прынялі ўдзел работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама працоўных калектываў раёна – лясгаса і жылкамунгаса.
Паважаным госцем стаў прафесар кафедры агульнага землекарыстання і гідраметэаралогіі геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Пётр Сцяпанавіч Лопух, які падрабязна расказаў пра гістарычную каштоўнасць вытоку ракі.
У кожнай рэчкі ёсць пачатак – тая кропка, адкуль першыя кроплі вады пачынаюць рух уніз па цячэнні. Гэта можа быць крыніца, балота, возера. У розных краінах вытокі знакавых рэчак пазначаны на картах – там устаноўлены памятнікі ці памятныя знакі, да іх прыязджаюць вандроўнікі. Наша Свіслач – выключэнне. На жаль, мала хто ведае, дзе пачынаецца галоўная рака сталіцы Беларусі.
Свіслач з’яўляецца асноўнай воднай артэрыяй Мінска. Упадае ў мноства рэчак і ручаёк, на тэрыторыі сталіцы – Няміга, Лошыца (справа) і Сляпянка (злева). Па некаторых звестках свой пачатак яна бярэ на Мінскім узвышшы, непадалёк ад гары Маяк, вядомай таксама як гара Шапавалы. Працякае па Цэнтральбярэзінскай раўніне і ўпадае ў Бярэзіну каля вёскі Свіслач Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1976 годзе злучана з ракой Вілія, басейнам Нёмана, у выніку чаго яе паўнаводнасць павялічылася ў дзясяткі разоў. Сцёк вады зарэгуляваны вадасховішчы, самымі найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца Заслаўскае (Мінскае мора) і Асіповіцкае.
Рэспубліканскі фонд развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды “Планета без межаў” выступіў каардынатарам па стварэнні на гары Маяк кропкі для вандроўнікаў і аматараў прыроды. Выток ракі павінен быць добраўпарадкаваны, тут неабходна ўстанавіць арыгінальны помнік, зрабіць стаянку для аўтамабіляў і аўтобусаў. Пасля сюды можна будзе прывозіць школьнікаў і паказваць ім, як нараджаюцца рэкі.
На мінулым тыдні адбылася сустрэча прадстаўнікоў фонду са старшынёй райвыканкама Яўгенам Круковічам, які падтрымаў ідэю. Вырашылі пачаць работы па добраўпарадкаванні вытоку ракі Свіслач, папярэдне ўзгадніўшы іх з вучонымі і прыродаахоўнымі арганізацыямі. Напачатку была агледжана тэрыторыя вакол вытоку ракі і вызначана, што неабходна зрабіць напачатку. І вось 12 лістапада прайшло планаванне тэрыторыі, абкоска пустазелля, высечка кустоўя.
Як бачна, першыя і самыя важныя крокі ўжо зроблены. Будзем спадзявацца, што добрая справа атрымае працяг.
Наш кар.



