Памяць
12 лістапада работнікі ўстаноў культуры гарадского пасёлка Івянец адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама правялі суботнік па добраўпарадкаванні помніка і тэрыторыі, дзе пахаваны першы класік новай беларускай літаратуры Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч.
В. І. Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 4 лютага 1808 года ў фальварку Панюшкавічы колішняга Бабруйскага павета. У 1840 сумесна з жонкай Юзэфай Бараноўскай набыў невялікі маёнтак Люцінка, што ў Пяршайскім сельсавеце. Люцінка стала калыскай творчых задум: тут разгарнулася яго культурна-асветная, літаратурная і тэатральная дзейнасць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцця.
Беларускі празаік, паэт, драматург, тэатральны крытык, заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра шмат працаваў, напісаў добра вядомыя ва ўсім свеце “Пінскую шляхту” і “Залёты”.
Памёр таленавіты творца 29 снежня 1884 года. Пахаваны на могілках ва ўрочышчы Тупальшчына недалёка ад Люцінкі.
Наш кар.



