Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла экалагічная гадзіна “Сінічкін дзень”

15.11.2021

Ужо стала добрай традыцыяй, што менавіта ў гэты дзень дзіцячая бібліятэка распачынае экалагічную акцыю “Дапаможам птушкам зімой”.

На мерапрыемстве дзеці даведаліся аб гісторыі гэтага свята, народных прыметах і цікавых фактах, звязаных з сініцамі. Пагаварылі аб правілах пабудовы кармушак і падкормкі птушак.

Дзеці з цікавасцю паглядзелі мультфільм па матывах казкі В. Біянкі “Сінічкін каляндар”, а таксама азнаёміліся з тэматычнай кніжна-ілюстрацыйнай выставай.

 Для аматара прыроды няма занятка цікавей, чым назіраць за птушкамі ля  кармушкі. Давайце дапаможам маленькім істотам, якія робяць гэты свет лепшым і прыгажэйшым, дажыць да вясны!

Галерея изображений

Задайте вопрос