Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Рамонт працягваецца

15.11.2021

Капітальны рамонт аўтавакзала ў нашым горадзе працягваецца. Ужо некалькі месяцаў тут шчыруюць работнікі ДРБУ № 167. У выніку іх дзейнасці будынак і прылеглая да яго тэрыторыя паступова мяняюць свой выгляд.
Ужо завершаны работы па добраўпарадкаванні двара (праведзены ўстройства вонкавых сетак бытавой і ліўневай каналізацый, цэментна-бетоннага пакрыцця, абсталяванне падпорных сценак, азеляненне, укладка тратуарнай пліткі).
Што тычыцца самога будынка, то на дадзеным этапе ён ужо адрозніваецца ад пустой каробкі без акон і дзвярэй, якая яшчэ нядаўна так палохала жыхароў і гасцей Валожына сваім “нежылым” выглядам. Будаўнікі справіліся з тынкаваннем сцен, устройствам цэментна-бетонных сцяжак падлогі і зараз вядуць мантаж унутраных інжынерных сетак (электрыка, водазабеспячэнне, каналізацыя, ацяпленне).
Пакуль самая высокая частка вакзала – каменная кладка – не дае забыць звыклы абрыс будынка, але, як паведаміў прараб Андрэй Ліштван, хутка яна ў адпаведнасці з праектам стане непазнавальнай, як і ўсе астатнія вонкавыя элементы і ўнутраныя памяшканні. Андрэй Міхайлавіч паабяцаў, што ў бліжэйшай будучыні дазволіць пранікнуць унутр будынка і зрабіць там фотаздымкі. Мне ж і самой не вельмі хацелася замінаць спецыялістам у іх клопатах.
Галоўнае, што турбуе сёння гараджан, – гэта пытанне “Ці бачны прасвет у канцы тунэля?”. З улікам таго, як актыўна шчыруе каманда рамонтнікаў, фінальны акорд – унутраная аддзелка і інтэр’ерныя вырашэнні – не за гарамі. Безумоўна, таго вакзала, якім ён быў некалькі дзесяцігоддзяў, мы ўжо не ўбачым, але ж, калі верыць праектнай дакументацыі, новы прынясе ў старажытны горад сучаснае гучанне, утульнасць і камфорт.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/16517-ramont-pratsyagvaetstsa#sigProId8ac7f4e583

Задайте вопрос