Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Бацька служыў і мне наказаў: “Абавязак неабходна выконваць!”

15.11.2021

Валожынцу Уладзіславу КАРАНІКУ амаль 24 гады. Яго біяграфію цяжка назваць багатай, але ж нават тыя этапы, якія ўжо прайшоў па жыццёвым шляху, – безумоўная падстава для гонару і адчування таго, што займае ў грамадстве годнае месца.

Ён скончыў гімназію, атрымаў вышэйшую адукацыю ў адной са старэйшых вышэйшых навучальных устаноў краіны – Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Там жа прайшоў магістратуру. Паспеў набыць працоўны вопыт у добрай фірме. Увесь час, калі вучыўся, не забываў: наперадзе служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Каб якімсьці чынам пазбавіцца ад гэтага абавязку, нават не думаў. “Мой бацька служыў, ці ж я горшы?” – так разважыў і, калі атрымаў павестку, з лёгкай душой накіраваўся ў ваенкамат. Аб адным толькі марыў – служыць у родным горадзе. Яму пашанцавала. Зараз, калі армейскія месяцы – ужо старонкі яго асабістай гісторыі, упэўнены: сцвярджэнне “дома і сцены дапамагаюць” – справядлівае на 100 працэнтаў.

Ці было цяжка? Шчыры юнак зусім не жадае выглядаць экранным героем, таму прызнаецца, што ў нейкія моманты прыходзілася няпроста. Усё ж гэта зусім іншае жыццё. А ён адзіны сын у бацькоў, для якога з дзяцінства камфорт быў не на апошнім месцы. Напрыклад, ніколі асабліва не сябраваў са спортам, нават меў лішнія кілаграмы. У часці даволі хутка прыйшоў у належную форму, таму зараз здзіўляецца, як раней мог існаваць без фізічнай нагрузкі. Дарэчы, ён асабліва адзначае цудоўнае, па-сапраўднаму збалансаванае армейскае харчаванне, якое асабіста яму дапамагло значна падкарэкціраваць уласную знешнасць і здароўе.

У імкненні прайсці праз армейскія выпрабаванні сына падтрымалі і матуля Вера Іванаўна, і бацька Руслан Фёдаравіч. Бацькі ўсім сэрцам любяць сына, клапоцяцца пра яго дабрабыт, аднак ніколі не імкнуліся абараніць ад усіх праблем, што ўзнікаюць у жыцці будучага мужчыны. Яму з маленства прадастаўлена права самастойна прымаць рашэнні, выбіраць і будаваць сваю будучыню. І тата, і матуля вельмі ўдзячныя камандзірам і таварышам свайго Уладзіслава за тое, што нашчадак з іх дапамогай не проста справіўся са службай, а ўдасканаліў уласную асобу, набыў рысы сапраўды дарослага чалавека – адказнасць, самастойнасць, цярплівасць. Ён і сам пацвярджае: армія змяніла яго светапогляд, дала магчымасць многае перайначыць у сабе.

Ужо прайшло некалькі дзён, як Уладзіслаў развітаўся з часцю, але прызнаецца: пакуль, асабліва ў сне, армейскія будні не адпускаюць. Магчыма гэта і добра, бо зараз яго галоўная здача – суаднесці былы і толькі-толькі набыты вопыт для таго, каб з новымі сіламі працягваць дзейнасць па-за межамі армейскага братэрства. Яго чакае цікавая работа, любімае хобі (фатаграфія). Відавочна, што і ў асабістым жыцці высокі, абаяльны, усмешлівы, з цудоўным пачуццём гумару юнак павінен быць паспяховым. Пажадаем яму ўдачы.

Задайте вопрос