Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

СЛУЖЫЦЬ РАДЗІМЕ ЗАЎЖДЫ ГАТОВЫ!

20.11.2021

З месца падзеі

Сення ў цэнтры Валожына,

а дакладней на тэрыторыі воінскай часці 30695, было людна. Бацькі, чые сыны нядаўна прызваныя для праходжання службы ва Узброеных Сілах краіны, з цэлымі камандамі сваякоў і сяброў накіроўваліся на пляц для ўдзелу ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным прынясенню прысягі на вернасць Радзіме. У гэты дзень словы “Служу Рэспубліцы Беларусь” прагучалі з вуснаў 134 маладых салдат. Сярод навабранцаў 12 жыхароў Валожыншчыны.

Новае пакаленне вайскоўцаў вітаў камандзір брыгады Андрэй Віктаравіч Калач, пасля чаго прагучала каманда для самой працэдуры прынясення прысягі. З пачуццём уласнай годнасці прагаворвалі навабранцы тэкст, які з гэтага дня стане галоўным арыецірам у службе. Кожнаму, цяпер ужо паўнапраўнаму салдату ад камандавання часці, як сімвал незалежнасці краіны, абаронцамі якой яны сталі, уручаны Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

З прамовай да вайсковай моладзі і ўсіх прысутных звярнуўся намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Руслан Анатольевіч Касыгін:

«Сёння ва Узброеных Сілах важны і ўрачысты дзень – маладыя людзі даюць клятву на вернасць Радзіме. “Клянуся годна выконваць воінскі доўг, мужна і самаахвярна абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь!” – не простыя словы. Гэта наш абавязак, сэнс жыцця кожнага з нас.
З сённяшняга дня мы разам, плячо ў плячо, у адзіным страі будзем вырашать важнейшую задачу – забеспячэнне ваеннай бяспекі краіны. Абараніць свой дом, сваіх братоў і сясцёр, бацькоў, родных і блізкіх, сваю зямлю ад унутраных і знешніх пагроз – тое, што мы з вамі павінны зрабіць так, як гэта зрабілі нашы дзяды і прадзеды, падарыўшы нам Вялікую Перамогу, мір і спакой, свабоду і незалежнасць ужо суверэннай Беларусі. Сёння гэты мір у нашых руках. Мы жывём у няпросты час. Небывалы эканамічны, палітычны, інфармацыйны ціск, што аказвае Захад на нашу дзяржаву і кіраўніцтва краіны, спробы раскалоць грмадства на “неверагодных” і “верагодных”, “правых” і “няправых”, паставіць на калені, пасеяць хаос і блытаніну, падводзячы да рысы грамадзянскай вайны, разбурыць усё, што было створана, а пасля пабудаваць свой, толькі імі зразумелы свет – гэта тое, з чым мы сутыкнуліся.
У ход ідзе ўвесь пералік так званых дэмакратычных інструментаў, у тым ліку прамыя пагрозы магчымага прымянення супраць нашай краіны ваеннай сілы. Гэта рэаліі сённяшняга дня.
У гэтых умовах мы разам павінны гарантавана зябяспечваць ваенную бяспеку. Мы нікому не дазволім гутарыць з намі мовай шантажу і пагроз, тым больш, з пазіцыі сілы ў адносінах да нашай дзяржавы і народа. Як і раней, наш адказ будзе адэкватным, імгненным і, калі ўзнікне неабходнасць, жорсткім!
Памятайце: мы – нашчадкі Вялікай Перамогі. Таму не маем права здраджваць і забываць нашу гісторыю, гісторыю народа-пераможцы, які зламаў хрыбет фашызму, вызваліў ад яго краіны Заходняй Еўропы. І гэту памяць мы павінны перадаваць ад пакалення да пакалення. Толькі тады ў нашай краіны будзе будучыня.
Дарагія сябры! Служба ва Узброеных Сілах – добрая школа жыцця. Гэта той шлях, які павінен прайсці кожны сапраўдны патрыёт і абаронца Айчыны. І прайсці яго неабходна з годнасцю і гонарам, каб бацькі маглі ганарыцца вамі.
Сёння кожнаму ўручаны Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь – адзін з сімвалаў дзяржавы, сімвал увасаблення ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшы атрыбут суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Абараняйце і ахоўвайце яго. Менавіта пад гэтым сцягам вырашаліся самыя важныя задачы ў гісторыі станаўлення і развіцця як Беларускай ССР, так і Рэспублікі Беларусь. У многіх дзяржавах, калі сын ці дачка, муж ці бацька ідуць на службу ў Армію, у кватэры на відным месцы (так, каб было відаць з вуліцы) вывешваецца Дзяржаўны сцяг. І ўсе ведаюць: у гэтым доме жыве чалавек, які выконвае святы абавязак – абараняе Радзіму. Гэта сям’я карыстаецца павагай, гэтай сям’ёй ганарацца.
Паважаныя бацькі! Ганарыцеся і вы сваімі сынамі. Ад імя Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны, мяне асабіста прыміце самыя цёплыя словы за тое, што выхавалі сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.
Яшчэ раз віншую ўвесь асабовы састаў з прыняццем ваеннай прысягі. Жадаю поспехаў у службе на карысць Рэспублікі Беларусь, якую мы нікому не аддадзім!».

Сярод ганаровых гасцей урачыстасці былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік, ветэран часці, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі, член раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” палкоўнік у  адстаўцы Аляксандр Мікалаевіч Шкрэба. Кожны з іх з бацькоўскай цеплыней пажадаў моладзі поспеху ў службе, а іх камандзірам – добразычлівасці і цярпення.

Побач з Іллёй СУХАДОЛЬЦАМ – матуля Вераніка Аляксандраўна.

Павел КУРЗЯНКОЎ перадаў матулі, старшаму прапаршчыку Людміле Фёдараўне, на захоўванне Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

У адрас бацькоў гучалі словы падзякі за выдатнае  выхаванне дзяцей і просьбы аб цесным супрацоўніцтве і разуменні. Надзвычай кранальным было выступленне матулі навабранца Мікалая Кавязы Наталлі Мікалаеўны з Валожына. Жанчына адзначыла, што, як і ўсе бацькі, ганарыцца сваім сынам, які сёння ўліўся ў дружны армейскі калектыў. Яна пажадала юнакам здароўя і выдатнага выканання абавязкаў, выказала ўдзячнасць камандаванню за клопат і цудоўнае свята.

Бацька Святаслава ЮРЧАНКІ Мікалай Мікалаевіч прыбыў на сустрэчу з сынам з Веткі.

Слова ў адказ трымаў радавы Святаслаў Юрчанка. Ён ад імя таварышаў паабяцаў ставіцца да грамадзянскага абавязку адказна, не дапускаць лішніх хваляванняў камандзірам і бацькам, цаніць дружбу і клопат пра іх з боку дзяржавы.

Па даўняй традыцыі на правядзенні воінскага рытуалу прысутнічаў Благачынны Валожынскай акругі айцец Дзмітрый Агіевіч. Благаславенне ад яго атрымалі галоўныя героі ўрачыстасці, афіцэры і ўсе прысутныя, пасля чаго паўнапраўныя салдаты прайшлі па пляцы ўрачыстым маршам.

У гэты ж дзень кіраўніцтва часці наладзіла сустрэчу з роднымі маладых ваеннаслужачых. Пляцоўкай для яе стаў раённы цэнтр культуры. Пазней шчаслівыя сваякі змаглі правесці некалькі гадзін са сваімі сынамі, братамі, сябрамі і каханымі, якія ўпершыню з дня прызыву атрымалі звальненне.

Мікалая КАВЯЗУ віталі шматлікія сваякі з Валожына.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/16592-sluzhyts-radzime-za-zhdy-gatovy#sigProId1d53017785

Задайте вопрос