Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

З клопатам пра вадаёмы

24.11.2021

У панядзелак два вадаёмы раёна – валожынскі і івянецкі – папоўніліся рыбай. У іх супрацоўнікамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў запушчана каля 80 кілаграмаў рыбы – карпа пярэстага, таўсталобіка, белага амура.

Віталій ЛАКАТУН

Як паведаміў начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Віктар Якутовіч, яшчэ ў красавіку бягучага года старшыня райвыканкама Яўгеній Круковіч звярнуў увагу на тое, што вадасховішчы ў райцэнтры і гарадскім пасёлку даволі хуткімі тэмпамі зарастаюць травой, што сведчыць пра недахоп у іх рыбы, якая харчуецца расліннасцю. Менавіта тады кіраўнік раённай улада даў даручэнне адпаведным службам арганізаваць закупку і запуск рыбы. Валожынскія вадаёмы трапілі ў план па зарыбленні рэспубліканскай арганізацыі БТПР. З рэзервовага фонду ўласнага бюджэту арганізацыя выдзеліла сродкі на закупку рыбы. Пошукам прадпрыемства, якое б узялося паставіць у Валожын неабходныя віды водных жыхароў, займаліся супрацоўнікі раённага таварыства. Дырэктар Віталій Лакатун адзначыў, што перш чым афармляць заказ, на вадаёмах былі праведзены належныя экспертызы, дзякуючы якім спецыялістамі ўстаноўлены нормы зарыблення, віды рыбы. У выніку заказ на закупку быў аформлены ў рыбалоўнай гаспадарцы “Волма”.

В. Лакатун расказаў, што пасля запуску рыба даволі часта адчувае сябе не вельмі ўпэўнена і трымаецца берага. Таму ў бліжэйшыя некалькі дзён яго падначаленыя сумесна з прыродаахоўнай інспекцыя будуць наглядаць, каб нядобрасумленныя грамадзяне не наладзілі яе адлоў.Мы пацікавіліся ў спецыялістаў, наколькі высокай з’яўляецца верагоднасць таго, што ўся запушчаная рыба ў вадаёмах прыжывецца. Са спасылкай на інфармацыю рэспубліканскай арганізацыі Віталій Іосіфавіч запэўніў: працэнт загінуўшай рыбы пасля запуску звычайна застаецца мінімальным.

Працэс зарыблення прайшоў пад наглядам старшага дзяржінспектара Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Антона Чарапавіцкага.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Задайте вопрос