Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пазбегнуць вогненных трагедый

29.11.2021

“Выпіў-прылёг-закурыў-заснуў-загінуў” – банальны сцэнарый вогненных трагедый, які забраў у бягучым годзе жыцці 3 чалавек толькі ў Валожынскім раёне.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!”, якая накіравана на папярэджанне пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, а таксама інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі “Не чакай вавёрачку – тушы недакурак!” работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць нагадваць жыхарам горада і раёна аб бяспецы.

Для максімальнага ахопу і інфармавання насельніцтва аб існуючай праблеме на паштовых скрынях домаўладанняў, дзе пражываюць грамадзяне, якія маюць згубныя звычкі, працягваюць размяшчаць наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая нясе ў сабе заклік не чакаць вавёрачку, а хутка і назаўсёды затушыць недакурак.

Такім чынам, выратавальнікі звяртаюць увагу на тое, што курэнне не толькі шкодзіць здароўю, але і можа каштаваць жыцця! Часцей за ўсе чалавек, які злоўжывае спіртнымі напіткамі, не разумее, наколькі вялікая можа быць цана яго бестурботнасці, не думае і аб тым, што падвяргае небяспецы не толькі сваё, але і жыццё блізкіх і навакольных людзей.

Задайте вопрос