Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

За прыгажосць і навізну!

01.12.2021

Раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў інструкцыю аб правядзенні штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў, індывідуальных жылых дамоў і прылеглых да іх тэрыторый. Ён будзе праводзіцца з 20 снежня па 9 студзеня. Да ўдзелу запрашаюцца суб’екты гаспадарання ўсіх форм уласнасці і гаспадары індывідуальных жылых дамоў.

Асноўнымі мэтамі і задачамі агляду-конкурсу з’яўляюцца: павышэнне эстэтычнай культуры насельніцтва; актывізацыя і ўдасканаленне работы па навагоднім афармленні і ўпрыгажэнні фасадаў і прылеглых тэрыторый суб’ектаў гаспадарання; паляпшэнне архітэктурна-мастацкага аблічча і выразнасці забудовы, што існуе; стварэнне святочнага і дэкаратыўнага аблічча горада Валожына і Валожынскага раёна ў перыяд правядзення навагодніх свят; павышэнне актыўнасці арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, спорту і турызму ў святочным навагоднім афармленні.

Агляд-конкурс адбудзецца па намінацыях:

“Лепшае навагодняе афармленне сельсавета” – 1 прызавое месца;

“Лепшае навагодняе афармленне прадпрыемства прамысловасці, транспарту і сувязі, будаўнічай і абслуговай арганізацыі” – 1 прызавое месца;

“Лепшае навагодняе афармленне прадпрыемства гандлю і грамадскага харчавання” – 5 прызавых месцаў;

“Лепшае навагодняе афармленне сельскагаспадарчай арганізацыі” – 1 прызавое месца;

“Лепшае навагодняе афармленне арганізацыі сацыяльнай сферы” – 3 прызавыя месцы;

“Лепшае навагодняе афармленне ўстаноў адукацыі, спорту і турызму” – 2 прызавыя месцы;

“Лепшае навагодняе афармленне аб’ектаў сярод уласнікаў індывідуальных жылых дамоў” – 5 прызавых месцаў.

Для арганізацыі, правядзення і падвядзення вынікаў агляду-конкурсу загадам старшыні райвыканкама ствараецца камісія, якая ў перыяд з 20 па 31 снежня ажыццявіць агляд аб’ектаў і прылеглых да іх тэрыторый. Пры падвядзенні вынікаў улічваюцца наступныя крытэрыі: арыгінальнасць і навізна навагодняга афармлення; комплекснае навагодняе мастацкае рашэнне афармлення аб’ектаў і прылеглых да іх тэрыторый; светлавое афармленне; выкарыстанне нестандартных тэхнічных рашэнняў у афармленні; якасць выкананых.

Вынікі агляду-конкурсу будуць падведзены да 9 студзеня 2022 года. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломам і грашовымі прэміямі ў памеры ад 3 да 5 базавых велічынь.

Задайте вопрос