У адзін з апошніх дзён восені выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця наведалі госці.
На гэты раз на сустрэчу завіталі заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па футболе Анатоль Усенка і чэмпіён СССР 1982 года ў складзе мінскага “Дынама” Ігар Бялоў. Цікава было паслухаць пра іх жыццёвы шлях, спартыўныя дасягненні, віртуальна пападарожнічаць па краінах, дзе ім даводзілася пабываць. Ну і, канешне, прыняць да ўвагі слушныя парады, а разам з імі і падарункі ў выглядзе спартыўнага інвентару, які вельмі спатрэбіцца на занятках фізічнай культурай.
Разам са спартсменамі завіталі ў інтэрнат прадстаўнікі вядомай гандлёвай сеткі “Віталюр”, і таксама не з пустымі рукамі. Салодкі стол, які яны арганізавалі, запомніцца надоўга! Усе паабяцалі, што такая сустрэча не апошняя, і гэта было ўспрынята працяглымі апладысментамі і шчырым словам “Дзякуй”!
Андрэй КЛОК,
вучань 10 класа



