Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Місія – страхаваць

03.12.2021

Кіраўнік прадстаўніцтва С. А. БРАЖАЛОВІЧ (у цэнтры) з камандай спецыялістаў.

Беларускаму рэспубліканскаму ўнітарнаму страхавому прадпрыемству “Белдзяржстрах” – 100 гадоў

3 снежня 1921 года выдадзены дэкрэт Саўнаркама Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі дзяржаўнага маёмаснага страхавання”. Прайшоўшы доўгі шлях станаўлення і развіцця, Белдзяржстрах сёння займае вядучыя пазіцыі на страхавым рынку Рэспублікі Беларусь. З невялікай арганізацыі ён развіўся ў буйнейшае прадпрыемства, што ўяўляе сабой сетку філіялаў, прадстаўніцтваў і цэнтраў продажу, дзе юрыдычным асобам і грамадзянам прапаноўваюцца каля 100 відаў страхавых паслуг.

– Добры дзень, Сяргей Анатольевіч! Ад калектыву “Працоўнай славы” прыміце, калі ласка, шчырыя віншаванні з юбілеем і ўдзячнасць за плённае супрацоўніцтва. Сёння мне б хацелася задаць Вам некалькі пытанняў, якія даволі часта цікавяць нашых чытачоў.

– Дзякуй за віншаванні. Буду рады падзяліцца інфармацыяй.

– Без страхавання немагчыма ўявіць наша існаванне. Патрэба звярнуцца ў вашу арганізацыю ў большасці грамадзян узнікае даволі часта. Але ж у будныя дні людзі працаздольнага ўзросту павінны выконваць свае службовыя абавязкі. Ці ёсць магчымасць атрымаць страхавыя паслугі ў выхадныя?

– Зараз гэта ўжо магчыма. Заключыць дагавор страхавання, а таксама атрымаць кансультацыю можна і ў выхадны дзень, у нерабочы час. Для гэтага неабходна звярнуцца да нашых агентаў. Называю іх:

Лія Мікалаеўна Бычкоўская: 8-044 7370326;

Святлана Мікалаеўна Русіновіч: 8-044 7846896;

Наталія Іванаўна Башылава: 8-029 6918493;

Ганна Казіміраўна Рынкевіч: 8-044 5824441.

У суботу прадстаўніцтва Белдзяржстраху працуе з 9.00 да 14.00.

Адрас прадстаўніцтва ў Валожыне: вул. Партызанская, 29. Нумар тэлефона: 8-01772 69356, 69335, 67466.

Адрас пункта страхавых паслуг у Івянцы: пл. Свабоды, 2 (будынак гарпасялковага выканкама). Нумар тэлефона: 8-01772 48766.

– Ці можна заключыць дагавор з дапамогай Інтэрнэту?

– Гэта магчыма і даволі проста. Неабходна зайсці на сайт www.bgs.by, выбраць паслугу, увесці свае даныя і разлічыцца картай. Пацвярджэннем заключэння дагавора будзе запіс у базе даных (яго можна раздрукаваць ці захоўваць на партатыўным устройстве). Паслуга даступная для тых, хто раней супрацоўнічаў з нашай арганізацыяй (іх даныя і даныя на аўтамабіль ёсць у агульнай базе, а для заключэння дагавора неабходна запоўніць палі электроннай формы шляхам выбару даных з базы. Самастойна зрабіць гэта немагчыма). Таксама нагадаю, што адказнасць за паўнату і дакладнасць інфармацыі ўскладаецца на страхавальніка.

– Раскажыце пра страхоўку ад COVID-19. Колькі яна каштуе?

– Белдзяржстрах прапануе разгледзець варыянт добраахвотнага страхавання ад небяспечных захворванняў “Здароўе IV”. Гэтым Вы застрахуецеся ад інфекцыйных захворванняў, такіх, як каранавірусная інфекцыя, сальманелёз, дыфтэрыя, поліяміеліт, вірусны гепатыт і інш. (акрамя СНІДа і туберкулёзу), віруснага гепатыту і асабліва небяспечных інфекцый (чума, халера, воспа). Страхавы ўзнос устанаўліваецца ў памеры 3% ад страхавой сумы (на 1 застрахаваную асобу). Страхавая сума – 3000 руб., страхавы ўзнос – 90 руб.

Памеры страхавых выплат пры COVID-19 залежаць ад тэрмінаў часовай страты працаздольнасці:

ад 1 да 15 дзён – 5% страхавой сумы (150 руб.);

ад 16 да 25 дзён – 15% страхавой сумы (450 руб.);

ад 26 дзён і болей – 20% страхавой сумы (600 руб.).

Смерць застрахаванай асобы – 100% страхавой сумы.

Дагавор уступае ў сілу праз 14 каляндарных дзён з дня ўплаты страхавога ўзносу.

– Грамадзян цікавіць такое пытанне, як комплекснае жыллёвае страхаванне кватэр.

– Усю маёмасць – кватэру, тое, што ў ёй знаходзіцца, і грамадзянскую адказнасць за нанесены ўрон маёмасці суседзяў можна страхаваць і паасобку. Аднак нядаўна з’явілася комплекснае жыллёвае страхаванне, якое аб’ядноўвае гэтыя тры віды страхавання. Перавага страхавога прадукту ў тым, што па жаданні страхавальніка выплата можа быць здзейснена на падставе прадастаўленага аплачанага ім каштарыса на рамонт (складаецца ў любой арганізацыі, якая мае на гэта ліцэнзію). Пры страхаванні на 10000 руб. узнос складае 60 руб. (магчыма растэрміноўка ўзносу).

– Ці рэальна атрымаць страхавую выплату ў выпадку, калі аўтамабіль пашкоджаны пры сутыкненні з дзікай жывёлай?

– Па абавязковай страхоўцы страхуецца не аўтамабіль, а грамадзянская адказнасць. Гэта значыць, што калі Вы вінаваты ў ДТЗ, то Ваша страхавая кампанія аплачвае ўрон пацярпеламу, а Вы свой аўтамабіль рамантуеце за ўласны кошт. Па “аўтаграмадзянцы” сутыкненне з жывёламі – не страхавы выпадак. А вось калі маеце поліс “Аўтакаска”, грошы атрымаеце.

Ветэраны Белдзярстраху Ганна БАРАДАКА і Леаніда ДАЛІНКЕВІЧ пастаянна падтрымліваюць сувязь з дзеючым калектывам. Іх парады, заўвагі, прапановы з радасцю ўспрымаюцца тымі, хто сёння з’яўляецца прадаўжальнікамі справы, якой гэтыя і многія іншыя карыфеі страхавой справы аддана служылі дзесяцігоддзі.

Леаніда Уладзіміраўна, бухгалтар па прызванні, адпрацавала ў арганізацыі 33 гады. Яна застала час, калі месцам дыслакацыі валожынскіх страхоўшчыкаў быў будынак райвыканкама. Пры ёй службу ўзначальвалі Іван Казыра, Міхаіл Корабаў, Канстанцін Казыра, Эдуард Ждановіч, Аляксандр Чупрыс, Наталля Сіношына. Усе гэтыя асобы выключна прафесійна неслі адказнасць за поспехі і дасягненні каманды, якая з кожным годам мацнела, развівалася.

Ганна Браніславаўна пачала свой прафесійны шлях у аўтапарку № 14. У 1999 годзе па запрашэнні Н. А. Сіношынай перайшла ў Белдзяржстрах. За год асвоіла абавязкі агента, а пасля шмат гадоў працавала галоўным спецыялістам.

Прыгожых жанчын з цяжкасцю назавеш пенсіянеркамі. Яны ж прызнаюцца, што не страціць жыццёвы аптымізм ім дапамаюць маладыя калегі – не забываюць віншаваць са святамі, адзначаюць падарункамі, запрашаюць на ўсе мерапрыемствы. Таму былыя супрацоўніцы ад імя сваіх калег-ветэранаў выказваюць шчырую ўдзячнасць усяму калектыву і яго кіраўніку С. А. Бражаловічу за кранальна цёплыя адносіны да тых, хто ствараў падмурак для сённяшняй прадукцыйнай і высокавыніковай дзейнасці прадстаўніцтва.

Паважаныя ветэраны страхавой справы, дзеючыя супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Валожынскім раёне, дарагія нашы кліенты!

Прыміце шчырае віншаванне з нагоды велічнай даты – 100-годдзя арганізацыі, у дзейнасці якой заўсёды знаходзіла адлюстраванне сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё краіны ў цэлым і роднай Валожыншчыны ў прыватнасці.

Шчыра жадаю сваім калегам поспехаў у прафесійнай дзейнасці, новых дасягненняў у рабоце для развіцця нашай справы. А ўсім грамадзянам зычу стабільнасці і росквіту, доўгатэрміновага супрацоўніцтва з намі для ўзаемнага дасягнення найлепшых вынікаў.

Спадзяёмся, поліс Белдзяржстраху паспрыяе таму, што спакой і надзейнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні ніколі не пакінуць вас, дарагія валожынцы, а самыя запаветныя мары, жаданні і планы абавязкова ажыццявяцца.

З павагай, дырэктар прадстаўніцтва Сяргей БРАЖАЛОВІЧ

Для жыхароў населеных пунктаў Валожыншчыны страхавыя паслугі даступныя праз 16 агентаў, якія абслугоўваюць асобныя ўчасткі. Найбольш выніковай у бягучым годзе прызнана работа А. І. Субач, С. М. Русіновіч, Л. М. Бычкоўскай, А. К. Рынкевіч.

Дадатковая ахова

Дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў ахоўвае інтарэсы аўтаўладальніка пры нанясенні шкоды маёмасці і здароўю трэціх асоб.

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь устаноўлены ліміты адказнасці ў памеры 10000 еўра (па рызыцы нанясення шкоды жыццю, здароўю пацярпелага) і 10000 еўра (па рызыцы нанясення шкоды маёмасці пацярпелага).

Белдзяржстрах гатовы прапанаваць вам у дадатак да дагавора абавязковага страхавання аформіць дагавор добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў з мэтай павелічэння ліміту адказнасці.

Асноўныя перавагі дадзенага віду страхавання:

павелічэнне ліміту адказнасці (ад 10000 еўра да 60000 еўра);

устанаўленне ліміту адказнасці па пакрыцці маральнай шкоды;

дагавор страхавання можа заключыць любая асоба;

заключэнне дагавора страхавання на любы від транспартнага сродку.

Для зручнасці дагавор страхавання можна аформіць анлайн праз асабісты кабінет страхавальніка. Аплаціць можна праз ЕРЫП з любога ўстройства. Гэта хутка і зручна.

Тэрмін дзеяння дагавора страхавання не можа быць раней за 00 часоў 00 хвілін дня, наступнага за днём паступлення страхавой прэміі па дагаворы на рахунак страхавальніка.

Комплексная аўтаграмадзянка

Дагавор унутранага страхавання забяспечвае ахову толькі пацярпеламу боку ў выніку ДТЗ (аўтаўладальнік страхуе толькі адказнасць за шкоду, што нанёс сваім аўтатранспартным сродкам камусьці).

Дагавор комплекснага страхавання працуе ў двух кірунках: абараняе як пацярпелага, так і вінаватага. Па прынцыпе дзеяння гэта “Міні-Каска”.

Важна! Дзейнічае такі дагавор толькі ў выпадку ДТЗ.

Комплексны дагавор мае шэраг пераваг у параўнанні з дагаворам унутранага страхавання:

дагавор заключаецца толькі ў адносінах да транспартных сродкаў, што зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь;

дагавор можна аформіць на тэрмін ад 6 месяцаў да года;

аплата страхавога ўзносу адразу ці ў растэрміноўку (у два этапы);

выплачваецца памер урону наступным чынам:

жыццю ці здароўю пацярпелага – 10000 еўра; маёмасці пацярпелага – 10000 еўра; транспартнаму сродку страхавальніка па дагаворы комплекснага страхавання – 10000 еўра.

пераафармленне дагавора ўнутранага страхавання на дагавор комплекснага страхавання на астатні тэрмін з захаваннем набытых скідак (калі да канца тэрміну дзеяння дагавора не менш за 6 месяцаў);

вінаваты ў ДТЗ атрымлівае страхавое пакрыццё за свой пашкоджаны аўтамабіль;

кошт комплекснага дагавора значна больш танны, чым “Аўтакаска”;

існуе магчымасць звяртання за выплатай страхавога пакрыцця па паведамленні аб ДТЗ (у выпадку калі памер урону не перавышае 800 еўра).

Матэрыялы падрыхтавала Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос