Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Плаванне для дзяцей: радасць і карысць!

02.12.2021

Плаванне – адзін з самых простых спосабаў зрабіць дзіця загартаваным, здаровым і фізічна развітым, а таксама заняткі прыносяць малышам цэлы шквал станоўчых эмоцый!

Карысць дзецям:

  • раўнамернае развіццё мышцаў арганізма. Для ўтрымання і руху на вадзе дзіця каардынуе і выкарыстоўвае ўсе мышцы цела, трэніруючы і ўмацоўваючы іх;
  • умацаванне і расслабленне апорна-рухальнага апарату. У вадзе цела лягчэйшае, чым на сушы, усе суставы і пазваночнік пазбаўляюцца ад кампрэсійнай нагрузкі, адпачываюць. Плаванне рэкамендавана дзецям з адхіленнямі ў постаці і пры іншых захворваннях;
  • зніжаная кампрэсійная нагрузка на суставы і пазваночнік садзейнічаюць хуткаму росту касцей шкілета;
  • паляпшэнне каардынацыі. Каб утрымліваць цела на вадзе і плаваць, неабходна навучыцца правільна дыхаць, рабіць глыбокія ўдыхі і кароткія выдыхі. Пастаянная трэніроўка “правільнага” дыхання паляпшае насычанасць крыві кіслародам, садзейнічае паляпшэнню лёгачнай сістэмы;
  • умацаванне імунітэту і загартоўванне арганізма;
  • эмацыянальны зарад, пачуццё задаволенасці;
  • зніжэнне нервовага напружання, раздражнёнасці.

 Павел САРОКА,

галоўны ўрач РЦГіЭ

Задайте вопрос