Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Ён верыў толькі ісціне…

03.12.2021

Напярэдадні прафесійнага свята хочацца расказаць пра нашага былога калегу – Міхаіла Міхайлавіча ФАМІНА, першага натарыуса Валожынскага раёна, які ўзначальваў дзяржаўную натарыяльную кантору з моманту ўтварэння ў 1978 годзе і праслужыў у ёй 13 гадоў.

Нарадзіўся 1 снежня 1923 года ў вёсцы Залужжа Тарускага раёна Тульскай вобласці. Рускі, з сям’і рабочых. Член КПСС з 1939 года. Скончыў Вышэйшую школу аховы грамадскага правапарадку Расійскай Федэрацыі, пасля Свярдлоўскую міжкраявую школу народнага камісарыяту ўнутраных спраў.

Вялікую Айчынную вайну прайшоў у складзе асаблівага партызанскага атрада імя Мядзведзева, прымаў удзел у баях за абарону Масквы. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За Перамогу над Германіяй”, “За баявыя заслугі”, “За абарону Масквы”, юбілейнымі медалямі.

М. М. Фамін з’яўляўся падпалкоўнікам міліцыі ў адстаўцы – 23 гады адпрацаваў у крымінальным вышуку Валожынскага РАУС. Па ўспамінах калег па рабоце ў міліцыі аб ім гаварылі: “Прастадушны верыць усякаму слову, а Фамін – толькі ісціне”.

Яго не стала 7 ліпеня 2011 года.

Наведвальнікі натарыяльнай канторы старэйшага пакалення, якія асабіста ведалі Міхаіла Міхайлавіча Фаміна, заўсёды ўспамінаюць яго з цеплынёй і ўдзячнасцю як граматнага і разумнага спецыяліста.

Першапачаткова дзяржаўная натарыяльная кантора Валожынскага раёна Мінскай вобласці размяшчалася па вуліцы Чапаева, 9 у Валожыне – дагэтуль прыязджаў выязны юрыст з Маладзечна. Гэта быў аднапавярховы цагляны будынак, у якім пад яе выдзелілі пакой памерам 3х4 метры.

Фамін працаваў адзін і здзяйсняў усе натарыяльныя дзеянні: у асноўным сюды звярталіся за афармленнем спадчыны, завяшчанняў, даверанасцей, копій дакументаў, адчужальнасці нерухомай маёмасці. Ужо тады прыём наведвальнікаў вёўся ў вячэрні час – да 19 гадзін. Раз у месяц натарыус ажыццяўляў прыём насельніцтва ў Ракаўскім сельвыканкаме. Таксама па просьбе грамадзян выязджаў на дом, вёў усю перапіску натарыяльнай канторы, у тым ліку лісты, якія паступалі ад былых жыхароў раёна, што пражывалі за мяжой. Да яго звярталіся не толькі па прафесійнай дзейнасці, але і з жыццёвымі пытаннямі, па якіх хацелася атрымаць мудры адказ і параду.

 У жыцці М. М. Фамін быў сціплы, непатрабавальны да ўмоў быту, нешматслоўны. Але за кожным яго словам стаяла канкрэтная справа, вялікая адказнасць і жаданне дапамагчы людзям.

1481496403 yuridicheskie uslugi v moskve 1

Паважаныя калегі!

Натарыяльная кантора Валожынскага раёна віншуе з прафесійным святам – Днём юрыста!

Гэты дзень аб’ядноўвае юрыстаў усіх сфер дзейнасці, якія служаць абароне правоў і свабод грамадзян. Прафесія юрыста здаўна лічыцца адной з самых ганаровых, але разам з тым вельмі складанай і адказнай.

Жадаем моцнага здароўя, удачы і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім, поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

 

Марына ЦЕЛЯЖЭВІЧ,

загадчыца натарыяльнай канторы