Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ВІНШАВАННІ З ПРАФЕСІЙНЫМ СВЯТАМ

03.12.2021

Сёння, напярэдадні Дня юрыста, у суд Валожынскага раёна завітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун, каб уручыць заслужаныя ўзнагароды лепшым супрацоўнікам установы.

Ігар Уладзіміравіч адзначыў, што судовыя органы Рэспублікі Беларусь заўсёды стаяць на варце Закона, таму людзі, якія абралі прафесію юрыста, прыкладаюцьзначныя намаганні, каб у нашым грамдстве панавала справядлівасць.

Падзякі старшыні райвыканкама і кветкі з рук прадстаўніка ўлады атрымалі сакратары судовых пасяджэнняў Святлана Клысун, Маргарыта Буд-Гусаім, Святлана Лемантовіч і сакратар суда Таццяна Стасяловіч.

З віншаваннямі да сваіх супрацоўнікаў звярнулася і старшыня суда Валожынскага раёна Таццяна Несцярэўская. Кіраўнік падзякавала кожнаму члену калектыву за стараннасць і адданасць справе, а таксама пажадала здароўя, дабрабыту і згуртаванасці дзеля дасягнення высакароднай мэты, якую сфармулявала наступным чынам: “Падчас кожнай справы, што разглядаецца на нашых пасяджэннях, невінаваты павінен быць апраўданы, а вінаваты – панесці заслужанае пакаранне”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос