Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Выбары – люстэрка палiтычнай культуры нашага грамадства

09.09.2016

Анжаліка Аляксандраўна МІКУЛІЧ,

бухгалтар ДП “Падбярэззе”:

– Пераканана, што кожны з нас разумее важнасць выбарчай кампаніі, якая пройдзе 11 верасня. Бо вектар практычнай работы парламентарыяў скіраваны і на плённую дзейнасць у рэгіёнах, дзе яны атрымалі мандат даверу сваіх выбаршчыкаў. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шмат часу працуюць у сваіх выбарчых акругах. Найбольш эфектыўнымі формамі гэтай дзейнасці з’яўляюцца асабістыя прыёмы выбаршчыкаў, разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, удзел у розных мерапрыемствах, якія ладзяцца ў рэгіёнах. Практычная работа ў акрузе з выбаршчыкамі  дэпутатаў дзвюх палат беларускага парламента – гэта і добрая школа вопыту для нашых дэпутатаў мясцовых Саветаў. А мэта ў нас адна – павышэнне дабрабыту людзей, выкананне намечаных планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і важных дзяржаўных праграм.

 

 

 

 

 

Вольга Аляксандраўна ШЫБУТ,

ветэран працы спажыўкааперацыі,

жыхарка горада Валожына:

– Дэпутаты заканадаўчага органа краіны – гэта не выпадковыя людзі. Яны павінны валодаць высокай палітычнай культурай, разбірацца ў эканамічных, сацыяльных працэсах. Наш парламент садзейнічае і ўмацаванню міжнароднага аўтарытэту Беларусі, узмацненню яе пазіцыі ў сусветнай супольнасці. Безумоўна, у тым, што Беларусь лічыцца найбольш паслядоўным прыхільнікам развіцця інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, таксама вялікая заслуга нашых парламентарыяў. Дэпутацкая ноша нялёгкая. Не кожны здольны працаваць эфектыўна. Таму важна, каб мы ў час галасавання аддалі перавагу людзям вопытным, кампетэнтным, якія добра ведаюць сітуацыю ў краіне, а таксама шляхі вырашэння актуальных праблем.

 

 

 

 

 

 

Андрэй Уладзіміравіч ХАЛІМОН,

вадзіцель ААТ “Лоск”, шматдзетны бацька:

– Відаць, ужо нікога не трэба пераконваць, што ўсе найважнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця ў нашай краіне вырашаюцца найбольш дэмакратычным шляхам – свабодным волевыяўленнем народа. І выбары ў парламент краіны, якія набліжаюцца, – прамое пацвярджэнне гэтаму. У падрыхтоўчы перыяд да гэтай важнай кампаніі робіцца ўсё для таго, каб выбаршчыкі ўзважана і ўдумліва змаглі адназначна вызначыцца, за каго яны аддадуць свой голас. З гадамі правядзення выбараў у вышэйшыя органы ўлады яны заваёўваюць у электарату ўсё большы інтарэс. І перш за ўсё дзякуючы таму, што праводзяцца на канкурэнтнай аснове. Многія грамадзяне галасуюць датэрмінова. Я, напрыклад, таксама ўжо выканаў сваё канстытуцыйнае права. Нашы людзі ацэньваюць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат не па словах, а па канкрэтнай практычнай дзейнасці, па выніках працы.

 

 

 

 

 

Ірына Іванаўна КІРЫЛОВІЧ,

дырэктар раённага цэнтра

карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі:

— Выбары лічу важнай падзеяй у жыцці рэспублікі. Удзел у галасаванні прымаю абавязкова. Вельмі добра, што вялікае значэнне ў сваёй дзейнасці члены беларускага парламента надаюць рабоце з моладдзю. Дэпутаты –  частыя госці ў школах, навучальных установах, на прадпрыемствах, у арганізацыях, дзе маладое пакаленне складае перавагу працоўнага калектыву. Традыцыяй стала і правядзенне інфармацыйных сустрэч у Палаце прадстаўнікоў з навучэнцамі, студэнтамі ВНУ і рабочай моладдзю.

Спадзяюся, што да гэтага часу старшакласнікі навучальных устаноў нашага раёна памятаюць, як для іх дэпутаты Маладзечанскай сельскай выбарчай акругі ладзілі цікавыя экскурсіі па будынку, дзе працуе наш беларускі парламент. Запамінальным было і ўрачыстае ўручэнне пашпартоў дзецям, якія дасягнулі свайго паўналецця.

Спадзяюся, што і ў новым складзе  парламента пасля выбараў 2016 года дэпутаты будуць шмат увагі надаваць ініцыіраванню разнастайных грамадзянска-патрыятычных, культурных і дабрачынных  акцый.

Задайте вопрос