Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Арганізацыя згуртоўвае, вучыць, дапамагае

06.12.2021

Трэнінг па рэалізацыі адукацыйных праектаў для мясцовых актывістаў, што працуюць у кірунку развіцця інклюзіі, напярэдадні Дня інвалідаў арганізавала мясцовае прадстаўніцтва Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам пад кіраўніцтвам Ларысы Шчарбачэвіч.

4-дзённы семінар правялі запрошаныя прафесійныя трэненеры Вераніка Садоўнікава і Васілій Пронь з Мінска.  Васілій – прафесійны псіхолаг, кіраўнік трэнінгавага цэнтра, Вераніка – кандыдат педагагічных навук, якая піша дысертацыю па андрагогіцы (навука, што займаецца навучаннем дарослых). Разам спецыялісты – цудоўны дуэт, якія мае вялікі вопыт у кірунку правядзення трэнінгавых заняткаў для людзей-прадстаўнікоў розных сфер – ад бізнесу да грамадскіх аб’яднанняў.

Падчас сустрэчы, наладжанай на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, нераўнадушныя да праблем людзей з інваліднасцю, так бы мовіць, вучыліся вучыцца. Праз методыку “Асновы дызайну адукацыйных праграм для дарослых” спасцігалі азы правядзення мазгавых штурмаў, змаглі даведацца, што такое праектны менеджмент, якія спосабы і метады найбольш дзейсныя для прыцягнення і актывізацыі мясцовых згуртаванняў у ініцыятывы. У выніку за чатыры дні ўдзельнікі прайшлі шлях ад нараджэння ідэй да канкрэтных  праграм. Кожны пабываў і ў ролі аўтара-распрацоўшчыка, і ў ролі крытыка. Пасля таго, як адбылася “Пілот-прэзентацыя” распрацаваных, добра акрэсленых ініцыятыў, агульнагрупавая зваротная сувязь дазволіла кожнаму атрымаць рэкамендацыі, удакладненні, спланаваць далейшыя крокі, што, магчыма, дазволяць увасобіць задуманае ў рэальнасць. Кіраўнікі групы, зыходзячы з уласнага вопыту, дапамаглі ацаніць рызыкі, што могуць перашкодзіць дасягнуць задуманага. Як адзначалася трэнерамі, адна з каштоўнасцей падобных сустрэч – разуменне яе ўдзельнікамі таго факту, што калі яны не здолеюць падзяліцца сваімі ідэямі з грамадскасцю, заахвоціць людзей праз добра распрацаваныя праекты да рэальных крокаў, роўных магчымасцей для кожнага чалавека ў нас не будзе. У трэнінгу прынялі ўдзел асобы, для якіх ідэя інклюзіі не проста словы, а мэта жыцця, – людзі з інваліднасцю і іх бацькі, валанцёры, псіхолагі і сацыяльныя педагогі.

Сярод мерапрыемстваў, праведзеных Валожынскай структурай БелАДДІМіІ да  Дня інвалідаў, неабходна адзначыць і тое, што  найбольш актыўныя ўдзельнікі раённай арганізацыі атрымалі ў падарунак харчовыя наборы, прадастаўленыя спонсарамі – ІП Валожыншчыны.

Задайте вопрос