У час Адвэнту( перадкалядны час) ДУ « Івянецкі музей традыцыйнай культуры» праводзіць разнастайныя гульнёвыя мерапрыемствы. 8 снежня 2021г. для вучняў другога класа Івянецкай сярэдняй школы (класны кіраўнік Парыза Наталля Чаславаўна) музейныя супрацоўнікі паказалі батлеечны спектакль "Цар Ірад" і правялі майстар - клас па вырабу лялькі - анёлка. Дзеці з захапленнем глядзелі спектакль, які расказаў пра тое, што дабро заўсёды перамагае зло. Як сімвал дабра, анёлак, зроблены сваімі рукамі, школьнікі панеслі дадому.



