Нарадзілася 20 жніўня 1995 года ў вёсцы Папкі нашага раёна. Прафесійныя веды па спецыяльнасці “Правазнаўства” спачатку атрымала ў Маладзечанскім гандлёва-эканамічным каледжы, а пасля ў Беларускім эканамічным універсітэце.
Працоўную дзейнасць А. А. Тышкевіч пачынала юрысконсультам гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, дзе адрабіла шэсць гадоў. Апошнія два гады ўзначальвала юрыдычную службу раённага выканаўчага камітэта.



