Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Адораная талентам

09.12.2021

Выстава майстра Вольгі Мілеўскай “Адкрываем талент” прайшла ў памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”. На ёй былі прадстаўлены вышываныя работы аўтара.

Вольга Казіміраўна нарадзілася і вырасла ў аграгарадку Доры. Творчыя схільнасці праявіліся яшчэ ў дзяцінстве. Дзяўчынка вельмі любіла пець і танцаваць. Бабуля, якая ўсё прыкмячала, напрарочыла любімай унучцы, што тая будзе медсястрой ці харэографам. Менавіта так і склаўся лёс. Падчас вучобы ў школе Вольга запісалася ў танцавальны гурток. Кіраваў ім вядомы харэограф Іосіф Ляшчынскі, які першым на Валожыншчыне атрымаў званне “Заслужаны дзеяч культуры БССР”. Гэта дазволіла яшчэ больш развіць прыродны талент нашай гераіні, і пасля заканчэння 9 класаў яна паступіла ў Мінскі каледж мастацтваў. Дзяўчыне вельмі хацелася паходзіць на любімага настаўніка. Вучоба давалася лёгка.

Неўзабаве дыпламаваны спецыяліст вярнулася ў раён. Спачатку выкладала харэаграфічнае мастацтва ў сярэдняй школе № 1 г. Валожына, затым кіравала танцавальным калектывам “Раніца” раённага Цэнтра культуры, а пасля вярнулася на сваю малую радзіму – у Доры. Тут яна ўжо шмат гадоў кіруе харэаграфічным калектывам у Дорскім філіяле Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў імя К. І. Паплаўскага. Некалі менавіта тут жанчына навучылася ігры на фортэпіяна і цяпер часам садзіцца за гэты інструмент, каб сыграць творы, якія найбольш падабаюцца. З задавальненнем юныя жыхары Дораў наведваюць і гурткі мясцовага сельскага Дома культуры. На занятках Вольга Казіміраўна раскрывае ім усю прыгажосць побытавага і харэаграфічнага танцаў. Пад яе кіраўніцтвам дзеці авалодваюць самымі складанымі іх элементамі, а пасля ўдала выступаюць на разнастайных мерапрыемствах.

Колькі сябе памятае Вольга, любіла вязаць, у свой час у школе наведвала гурток кройкі і шыцця. Сёння жанчына з задавальненнем вяжа для родных і блізкіх шкарпэткі, камізэлькі, світары і інш.

Калі ў сям’ю прыйшла бяда – не стала спачатку любімага мужа, а пасля – дарагой сястры, у душы ўзнікла неадольнае жаданне вышываць. Яна ўзяла благаславенне ў настаяцеля мясцовага храма, дзе, між іншым, спявала ў царкоўным хоры, і прыступіла да работы. Першым вырабам Вольгі Мілеўскай стала ікона Божай Маці з немаўлём на руках. Затым былі яшчэ іконы, сярод якіх асаблівае месца заняў Мікалай-Цудатворац, а таксама казачныя сюжэты, кветкі, букеты з іх і інш. З часам вышыўка стала неад’емнай часткай жыцця нашай гераіні. Ёй яна аддае амаль увесь вольны час. Сціплая майстрыха не любіць выстаўляць уласныя вырабы напаказ. Гаворыць, што стварае іх для душы, укладае ў кожны часцінку сябе, а таму вельмі даражыць імі.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Задайте вопрос