Актыўна ішло галасаванне на Ракаўскім выбарчым участку № 20: у прыватнасці, карэспандэнты раённай газеты ў абедзенны час сустрэлі тут пенсіянераў Віктара Ігнатавіча БУЙНІЦКАГА і яго жонку Ніну Міхайлаўну, а таксама настаўніцу мясцовай школы Алену Міхайлаўну РУСЕЦКУЮ, санітарку Ракаўскай бальніцы Ірыну Пятроўну ЗАЯНЧКОЎСКУЮ, загадчыка гаспадарчай часткі дзіцячага аздараўленчага лагера “Фатон” Леаніда Яўстаф’евіча КАЧАНА, якія прынялі ўдзел у галасаванні. На ўчастку, на думку выбаршчыкаў, створаны ўсе ўмовы для ажыццяўлення працэдуры галасавання.
З ПАЧУЦЦЁМ АБАВЯЗКУ
У сярэдзіне дня на Пяршайскім участку для галасавання № 28 вызначыліся з выбарам кандыдата ў дэпутаты Парламента 64 працэнты вяскоўцаў, якія маюць права голасу. На працягу дня тут працуюць наглядальнікі ад ГА “БРСМ” і “Белая Русь”.
Сфарміраваны 3 брыгады для арганізацыі галасавання на даму. Транспарт для гэтай мэты выдзеліла КСУП “Пяршаі-2014”. З выездам на дом вырашыў прагаласаваць і ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар вёскі Янушкавічы Вацлаў Адамавіч МЯНЦЮК.
На здымку: члены выбарчай камісіі Пяршайскім участку для галасавання № 28



