Намеснік Пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Іан ФОКС наведаў у дзень выбараў, 11 верасня, Кастрычніцкі ўчастак для галасавання № 3. Яго сустрэла старшыня выбарчай камісіі Ірына Сяргееўна Каваленка. Спадар Фокс упершыню ў нашай краіне, і, па яго словах, ужо ацаніў гасціннасць і добразычлівасць нашых людзей, якія цёпла віталі замежнага госця. За дзень прадстаўнік дыпламатычнага корпусу пабываў на 10 выбарчых участках на тэрыторыі ўсяго раёна.




