9 снежня у Івянецкім Доме культуры адбыўся майстар-клас па вырабу 3-D сняжынкі. Удзельнікі ўзорнага тэатра лялек “Вандроўка” з задавальненнем прагледзелі, а потым і самі зрабілі такую сняжынку пад кіраўніцтвам рэжысера Дома культуры Аксаны Юр’еўны Шчэцька. Паміж імі ўсталяваўся добры настрой, прыемная атмасфера, а ў выніку атрымаліся бумажныя дзівосы.
З 9 снежня 2021 года у Івянецкім Доме культуры пачала працаваць выстава работ вучняў ДУА “Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў”. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу і акунуцца ў атмасферу цудоўных вырабаў з паперы “Хараство выцінанкі”.



