Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Поштмаркет: да вашых паслуг

13.12.2021

Cпецыяліст па паштовай дзейнасці Ганна МЯРЗЛІКІНА і начальнік аддзялення сувязі “Івянец” Марына НЕЛЮБ.

Пасля рамонту ў Івянцы ў абноўленым сучасным фармаце адкрылася паштовае аддзяленне сувязі.

Гэтай падзеі ў гарпасёлку прычакаліся. Безумоўна, усё новае заўсёды прываблівае. Яно і не дзіўна: тут насамрэч стала вельмі прыгожа. Да таго ж значна пашырыўся асартымент тавараў: цяпер, завітаўшы ў аддзяленне, можна не толькі паслугі заплаціць але і спраўна закупіцца.

Будынак закрыўся на рамонт у канцы ліпеня. Для гэтых мэт Мінскі філіял “Белпошты” выдаткаваў звыш 150 тысяч рублёў. Рамонтныя работы праведзены ва ўсіх памяшканнях: зроблена сучасная столь, сцены атынкаваны і пафарбаваны ў шэра-блакітнай гаме, на падлозе пакладзена плітка. Драўляныя вокны заменены на шклопакеты – іх упрыгожваюць новыя жалюзі. Закуплена мэбля, якая адпавядае ўсім тэхнічным патрабаванням.

Для павелічэння аб’ёму рэалізуемай прадукцыі ўстаноўлены халадзільныя вітрыны і маразільны лар: для малочнай і рыбнай прадукцыі. Важная дэталь: усе тавары будуць пастаўляцца напрамую машынамі пастаўшчыка з захаваннем санітарных норм. Такая акалічнасць паўплывае і на кошт прадукцыі – цэны стануць больш даступныя для спажыўца. У асартыменце таксама ёсць навагодняя прадукцыя, асаблівай папулярнасцю зараз карыстаецца паслуга – віншаванне ад Дзеда Мароза, якое марыць атрымаць кожнае дзіця.

Значна пашырылася і прамысловая група тавараў. Тут можна заказаць шматгабарытную бытавую тэхніку: халадзільнікі, пральныя машыны; арэлі садовыя; падушкі, коўдры, пледы і многае іншае. Яшчэ адзін прывабны фактар: уведзена новая форма работы – поштмаркет, гэта значыць, сістэма самаабслугоўвання. Зразумела, павялічылася і колькасць камер відэаназірання.

Не забыліся і пра работнікаў аддзялення – яны цяпер апрануты ў фірменнае адзенне. У пакоі прыёму ежы для паштальёнаў з’явіліся новая мэбля, мікрахвалевая печка і электрачайнік. А вось калектыў застаўся нязменным – кожны даражыць сваім рабочым месцам, стараецца кіраўніцтва не падвесці і каб кліент быў задаволены. Узначальвае аддзяленне прафесіянал паштовай справы Марына Нелюб, дапамагае ў рабоце Святлана Кажэвіна, якая таксама працуе аддана і з душой.

Безумоўна ж, адкрыццё абноўленага аддзялення паштовай сувязі стала добрым падарункам напярэдадні навагодніх свят не толькі для івянчан, бо пошта ва ўсе часы была і застаецца самай запатрабаванай сферай абслугоўвання як у гараджан, так і ў вяскоўцаў.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Задайте вопрос