Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Апавяшчальнік – у кожны дом!

13.12.2021

Акцыя пад такім дэвізам прайшла па ўсёй рэспубліцы з 4 па 12 снежня. У яе рамках 500 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, закупленых на сродкі, выдаткаваныя райвыканкамам, устаноўлены самым безабаронным катэгорыям насельніцтва Валожыншчыны.

Па рашэнні назіральных камісій, якія працуюць пры кожным сельвыканкаме, у спісы тых, каму ў першую чаргу патрабавалася дадзеная дапамога, увайшлі сем’і, дзе пражываюць людзі з інваліднасцю, шматдзетныя сем’і, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне. Прыборы, створаныя для выратавання чалавечых жыццяў, устанавілі і ў дамы, чые гаспадары злоўжываюць алкаголем.

Разам з групай прадстаўнікоў назіральнай камісіі Валожынскага сельвыканкама, узначальваў якую асабіста старшыня Віктар Комель, мы пабывалі ў дамах некаторых жыхароў вёскі Ганчары, дзе  ў той дзень устанаўліваліся апавяшчальнікі. Гэта адзінока пражываючыя грамадзяне Марыя Вікенцьеўна Каспяровіч, Надзея Мікалаеўна Моніч, сямейная пара Сяргей Іванавіч і Галіна Рышардаўна Бізуны (жонка мае інваліднасць 2-й групы), а таксама пажылая, моцна хворая Вольга Васільеўна Тур.

Грамадзяне з удзячнасцю прымалі ў падарунак карысны прыбор. Усе яны добра ўсведамляюць яго неабходнасць. Вядома, што АПА адчувальны нават да нязначнага задымлення, падае даволі магутны сігнал, здольны разбудзіць тых, хто спіць вельмі моцна, а для яго работы не патрабуецца падключэнне да электрасеткі. Надзея Мікалаеўна Моніч папрасіла ад імя ўсіх, хто стаў аб’ектам асаблівага клопату, праз газету выказаць падзяку службовым асобам, па чыёй ініцыятыве праводзіцца такая карысная акцыя.

Члены камісіі папярэдзілі ўласнікаў домаўладанняў аб неабходнасці перыядычна мяняць у прыборы батарэйкі, а таксама абавязкова выконваць правілы пажарнай бяспекі, у прыватнасці – не курыць у ложку.

Усяго сіламі назіральнай камісіі Валожынскага сельвыканкама ўстаноўлены 90 АПА. Відавочна, што прысутнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, створанага з мэтай папярэдзіць людскія страты падчас пажараў, пажадана ў кожным доме.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/16912-apavyashchalnik-u-kozhny-dom#sigProIdee6a96beda

Задайте вопрос