Нягледзячы на эпідэмічную небяспеку, большасць захварэўшых пераносяць каранавірусную інфекцыю ў лёгкай форме.
Цяжкасці ўзнікаюць у пажылых людзей, тых, хто мае хранічныя захворванні печані, нырак і лёгкіх, парушэнні функцый эндакрыннай сістэмы (цукровы дыябет), цяжкія захворванні кровазвароту, эпілепсію, захворванні цэнтральнай нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, перанеслі інсульт, у каго наглядаецца пярвічны і другасны імунадэфіцыт, аўтаімунныя захворванні.
Каб пазбегнуць заражэння, неабходна выконваць наступныя рэкамендацыі:
– не датыкацца рукамі да твару;
– часта мыць рукі на працягу 40-60 секунд, апрацоўваць іх антысептыкам;
– вытрымліваць дыстанцыю не меней як 1,5 метра, выконваючы рэспіраторны этыкет;
– пры чханні і кашлі прыкрываць рот і нос аднаразовай сурвэткай, якую пасля выкідваць;
– пазбягаць лішніх паездак і наведвання людных месцаў;
– весці здаровы лад жыцця (фізічная актыўнасць, паўнацэнны сон, багатыя бялком прадукты, вітаміны);
– абараняць органы дыхання медыцынскай маскай.
У выпадках, калі ўсё ж адчуваеце сімптомы, не займайцеся самалячэннем, абавязкова звяртайцеся да ўрача.
Павел САРОКА, галоўны ўрач РЦГіЭ



