Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Лепш купіць, чым штраф плаціць

14.12.2021

Наперадзе – самыя доўгачаканыя зімовыя святы, галоўным упрыгажэннем якіх з’яўляецца ёлка.

Елачныя кірмашы пачнуць працаваць з 20 снежня: у прыватнасці, у Валожыне, як і заўсёды, ён разгорнецца на стаянцы аўтамабіляў насупраць ясляў-сада № 2. Таксама набыць навагоднія дрэўцы можна ў саміх лясніцтвах.

Кошт лясных прыгажунь даўжынёй да аднаго метра складзе 14 рублёў, ад метра да двух – 16, ад двух да трох метраў – 20 рублёў.  

Аднак штогод знаходзяцца тыя, хто жадае набыць яе дарма. Таму работнікі лясной аховы ўжо зараз вядуць пільнае назіранне за сваёй тэрыторыяй, а ў выхадныя дні кантроль будзе ўзмацняцца. Выяўляць лясных браканьераў дапамогуць створаныя мабільныя групы з ліку адказных асоб Дзяржаўнай лясной аховы, супрацоўнікаў Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і раслінага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і міліцыі. На ўездах у горад будуць устаноўлены экалагічныя пасты, якія правераць у вадзіцеляў дакументы, што пацвярджаюць легальнасць набыцця елак: чэкі і накладныя.

У лясгасе нагадалі – значна ўзрасла адказнасць за незаконную рубку лесу: штраф на фізічную асобу складае ад 5 да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200. Акрамя таго, за кожнае высечанае навагодняе дрэва вінаватыя абавязаны будуць пакрыць урон, нанесены навакольнаму асяроддзю.

Таму, каб не азмрочыць сабе свята непрадугледжанымі грашовымі расходамі на штрафы, набывайце навагоднія елкі ў спецыялізаваных месцах продажу і захоўвайце чэкі і накладныя да канца перавозкі лясных прыгажунь.

Валожынскі лясгас

Задайте вопрос