Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя “Нашы дзеці”

14.12.2021

У першы дзень пачатку рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” ў Івянецкі дом-інтэрнат завіталі вялікія госці і разам з тым даўнія добрыя сябры гэтай сацыяльнай установы: старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прастаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла КАНАНОВІЧ, намеснік старшыні, дэпутат па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73 Алег СЕМЯНЧУК і член камісіі Ірына СУПРАНОВІЧ, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана РАКАВЕЦ.

    Як расказаў Алег Семянчук, у камісіі 9 чалавек. “Мы ўзялі шэфства над Івянецкім домам-інтэрнатам і пастаянна наведваемся сюды – заўсёды з падарункамі. Сёння мы ўсе разам склаліся, заехалі на рынак, купілі фрукты, цукеркі, пячэнне – вітаміны і салодкія пачастункі ад дэпутацкага корпуса. Вельмі хочацца, каб дзеці разумелі і адчувалі клопат дзяржавы, дарослых людзей і тое, што мы робім усё магчымае, каб ім было ўтульна і камфортна жыць і займацца”, - адзначыў народны абраннік.

   Кожны з прысутных гасцей адрасаваў рабятам віншаванні з самымі любімымі святамі, а таксама выказаў пажаданні моцнага здароўя, цудоўнага настрою, веры ў сябе і ў тое, што пад Новы годы абавязкова здзяйсняюцца ўсе жаданні.

    Выхаванцы дом-інтэрната прадставілі невялікі канцэрт, падчас якога гучалі песні пра доўгачаканыя навагоднія святы і спадарыню-зімы. Не пакінулі нікога раўнадушным і пранікнёныя вершы. І, як пасля адзначылі прысутныя, нам трэба вучыцца ў іх жыць: “Вельмі чулліва, калі дзеці, разумеючы, што лёсам ужо пакрыўджаныя, нягледзячы ні на што, умеюць радавацца кожнаму дню і самым простым рэчам, якіх мы ў штодзённым імклівым часе не заўважаем”.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/novosti-regiona/item/16925-aktsyya-nashy-dzetsi#sigProIdfe307a8718

Задайте вопрос