
Учора, у рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча старшыні райвыканкама Яўгенія Круковіча з працоўным калектывам сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.
Валожынскі ліцэй – установа адукацыі з годнай гісторыяй. На працягу дзесяцігоддзяў тут атрымліваюць спецыяльнасці сельскагаспадарчага і тэхнічнага кшталту як маладыя людзі Валожыншчыны, так і жыхары іншых населеных пунктаў Беларурусі. Выкладчыкі, майстры вытворчага навучання, выхавацелі, прадстаўнікі тэхнічнага персаналу складаюць працаздольны калектыў, які клапоціцца пра навучанне і выхаванне 207 юнакоў і дзяўчат. Безумоўна, установа ведала лепшы час. Старажылы – спецыялісты, якія працуюць з адкрыцця тады яшчэ прафесійна-тэхнічнага вучылішча, паведамілі кіраўніку раёна пра тое, што максімальная нагрузка па навучэнцах тут у іншыя гады перавышала 1000 чалавек. Менавіта гэты факт стаў адпраўным пунктам падчас дыялогу між кіраўніком раённа і прысутнымі.

Што сёння робіцца дзеля таго, каб прэстыж сярэдняй спецыяльнай адукацыі, атрыманай у Валожыне, быў стабільна высокім і, як вынік, колькасць пададзеных заяў расла з году ў год? Якія ноухау у вучэбным працэсе, практычных занятках, выхаваўчай рабоце і дасугавай дзейнасці здольны прыцягнуць увагу паступаючых? Колькі крокаў зроблена, каб у чымсьці пераўзысці канкурэнтаў, бо ні для каго не сакрэт, што ў апошнія гады ўстановам адукацыі даводзіцца “змагацца” між сабой за патэнцыяльнах навучэнцаў? Чаму такія запатрабаваныя і зараз спецыяльнасці, як будаўнік, электраманцёр, зваршчык зніклі з пераліку прапаноўваемых прафесій? Гэтыя і іншыя пытанні сталі падставай для абмеркавання.
Яўгеній Міхайлавіч уважліва выслухоў кожнага, хто меў жаданне выказаць свае думкі. У першую чаргу – дырэктара Святлану Мучынскую, якая коратка расказала, чым жывуць сёння працоўны і вучнёўскі калектывы ліцэя, коратка спынілася на бліжэйшых планах, у прыватнасці звязаных з пачаткам дзейнасці на тэрыторыі раёна, дакладней у Івянцы, кандытарскага прадпрыемства “Слодыч”. Святлана Іванаўна адзначыла, што ліцэй гатовы супрацоўнічаць з арганізацыяй па досыць шырокім спектры магчымых паслуг, пачынаючы з падрыхтоўкі кадраў, заканчваючы пашывам спецадзення (ва ўстанове адукацыі добрая швейная майстэрня і кваліфікаваныя спецыялісты). Можна нават ладзіць забаўляльныя мерапрыемствы, тым больш, што ў кірунку творчасці ліцэісты здаўна трымаюцть высокую планку. Адна толькі каманда КВЗ, якая нядаўна стала пераможцам на абласным узроўню, чаго каштуе. Яўгеній Міхайлавіч зазначыў: “Слодыч” для ліцэя сапразды можа стаць своеасаблівым выратавльным кругам, толькі неабходна добра ўзважыць уласныя магчымасці і пры сустрэчы з кіраўніцтвам Івянецкага філіяла, а таксама з кіраўніцтвам галаўнога прадпрыемства дэталёва і абгрунтавана выказаць свае прапановы. Зразумела, кіраўніцтва раёна падтрымае ліцэй падчас такіх перамоў.
Актыўны ўдзел у гутарцы прынялі: выкладчык тэхнічных дысцыплін Ганна Віктараўна Міхасенка, інжынер-праграміст Павел Ляўковіч, майстар вытворчага навучання Алег Янковіч, які нядаўна са сваімі навучэнцамі заняў 5-е месца з 13-і магчымых у абласным конкурсе прафесійнага майсэрства.
Асобнай старонкай сустрэчы стала гутарка з маладымі спецыялістамі. На жаль, некоторыя перспектыўныя кадры, нядаўна распачаўшы сваю прафесійную дзейнасць, установу пакінулі – выконваюць грамадзянскі доўг ва Узброеных Сілах краіны. Аднак чацвёра, як кажуць, у страі. У цэлым моладзь, а гэта тры дзяўчыны і малады чалавек, умовамі працы і пражываннем у інтэрнаце задаволены, аднак большасць пасля адпрацоўкі збіраюцца рухацца бліжэй да дому. Яўгеній Міхайлавіч заклікаў маладых людзей з усё сур’ёзнасцю ўзважыць усе “за” і “супраць” такога рашэння. Усё ж дарослае жыццё патрабуе самастойнасці і ў станоўчым сэнсе незалежнасці ад бацькоў, а Валожын, як частка сталічнага рэгіёну, адна з лепшых стартавых пляцовак для ажыццяўлення многіх, нават самых амбіцыёзных планоў. Тут і зручная геалакацыя, хуткае прасоўванне чаргі на будаўніцтва жылля, і кар’ерны рух для тых, хто імкнецца дасягаць большага. У гэтым пытанні старэйшае пакаленне супрацоўнікаў усёй душой падтрымала кіраўніка раёна, тым больш, што некаторыя члены калектыву па шмат гадоў аддана працуюць на карысць установы, а такія, як Ганна і Аляксандар Міхасенкі, Іван Пашкоўскі, Алена Рамановіч, Віктар Шпакоўскі – з дня адкрыцця ПТВ.
Яўгеній Міхайлавіч падзяліўся сваімі ўспамінамі пра час, калі сам быў навучэмца падобнай установы, якая дала трывалы падмурак для далейшай адукацыі. Ён прызнаўся, што асабіста яго меркаванне адносна будучыні ліцэя такое: ні ў якім разе нельга дапусціць, каб ён, са сваімі слаўнымі традыцыямі, моцнай матэрыяльна-тэхнічнай базай і працаздольным калектывам з-за недастатковай колькасці навучэнцаў страціў самастойнасць і стаў філіялам якойсьці іншай установы. Наадварод, неабходна рухацца наперад і ў бліжэйшы час падняцца на прыступку вышэй, атрымаўшы статус каледжа. Па многіх пытаннях раённая ўлада гатова падтрымаць каманду ўстановы аднак, перш чым разлічваць на дапамогу, кіраўніцтву і спецыялістам неабходна паскараць тэмп развіцця, мець добра акрэсленыя прапановы, бо менавіта гэтага патрабуе імклівая сучаснасць.


Удзельнікаў сустрэчы цікавілі і некаторыя пытанні развіцця раёна. Напрыклад старшыня прафкама Таццяна Шумская засяродзіла ўвагу прысутных на перспектыве далейшага добраўпарадкавання вуліц Валожына, а Ірына Жытарук пацікавілася, наколькі рэальным можна лічыць устройства на тэрыторыі ліцэя спартыўнай пляцоўкі накштал той, што па ініцыятыве райвыканкама і пры падтрымцы Федэрацыі футбола, абсталявана ў СШ №1. Яўгеній Міхайлавіч з гатоўнасцю расказаў пра планы, што тычацца жыццядзейнасці райцэнтра і раёна ў цэлым, закрануў сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі, досыць падрабязна спыніўся на будаўніцтве жылля як у Валожыне, так і ў Івянцы і Ракаве. Адносна развіцця спорту, тут, сам аматар гульнёвых відаў, кіраўнік падкрэсліў асабістую зацікаўленасць у рэканструкцыі і ўзвядзенніі новых аб’ектаў для развіцця фізічнай культуры, аднак папярэдзіў: нельга чакаць імгненнага спаўнення сваіх жаданняў, бо на ўсё патрэбны сродкі. Тым не менш, унесеную прапанову паабяцаў разгледзець.
На прыканцы сустрэчы старшыня райвыканкама павіншаваў прысутных з надыходзячым Новым годам і пажадаў ім здароўя і новых дасягнененяў у прафесійнай дзейнасці.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара



