17 снежня 2021 года ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Івянецкага Дома культуры наведалі Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Акрамя пазнавальнай экскурсіі, дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і творчых навыкаў пад час майстар-класа, які правяла супрацоўнік музея Задрэйка Т.А. Напярэдадні навагодніх святаў дзеці з задавальненнем зрабілі калядных анелаў, якіх і атрымалі ў падарунак.



