Напярэдадні Новага года, самага чароўнага і добрага свята, мы хочам, каб кожнае дзіця атрымала жаданы падарунак і адчула любоў, клопат і ўвагу!
Ужо некалькі гадоў у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы ў пачатку снежня стартуе дабрачынная Калядная акцыя “З цяплом і любоўю!”. Па добрай традыцыі, завіталі ў бібліятэку і члены клуба “Лэдзі”, які дзейнічае пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, на чале з кіраўніком А.І. Барахоўскай. Жанчыны сабралі салодкія ласункі і канцылярскія тавары для прыемнай сям’і, праз бацькоўскія рукі якіх прайшлі ўжо 11 дзяцей, усе яны вучыліся і вучацца ў СШ№2.
Паверце! Цуды рабіць лёгка! І кожны з вас можа стаць сапраўдным добрым чараўніком! Удзельнічайце ў акцыі і ў ваша жыццё ўвойдзе нешта новае, выдатнае і чароўнае - умець дарыць людзям і дзецям свята і добры настрой.



