23 снежня 2021 года на базе Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра адбылося першае святочнае комплекснае мерпрыемства “ Рэзідэнцыя Дзядулі Мароза ”.
40 дзетак з ДУА “Гімназія №1 г.Валожына” удзельнічалі ў гульнёва-забаўляльнай праграме “А у нас Новый год! Ёлка в гости зовёт!”, дзе Кот Матроскін, Кікімара, Баба Яга, Снегавік і Панда весялілі маленькіх гасцей. Свята прадоўжылася тэатралізаваным прадстаўленнем “Новогоднее приключение Бременских музыкантов”, дзеці спявалі навагоднія песні, чыталі вершы, атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.
Народным аб’яднаннем народных майстроў “Скарбніца” была арганіавана выстава-продаж навагодняй сувенірнай прадукцыі, прысутныя з задавальненнем набывалі іх.



