Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя жыхары Валожыншчыны каталіцкага веравызнання!

24.12.2021

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова!

    На працягу тысячагоддзяў не гасне святло снежаньскай велічнай урачыстасці. Каляды вяртаюць нас да вытокаў духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў, асвятляюць жыццё мільёнаў хрысціян святлом веры, надзеі і любові.

    Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае людзей, дапамагае глыбей асэнсаваць  цэннасць мірнага існавання, больш поўна ўспрымаць радасць жыцця. Яно раскрывае нашы душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, пабуджае да маральнага ўдасканальвання, аб’ядноўвае сем’і, дапамагае асэнсаваць сваё жыццё, справы і ўчынкі.

    Жадаем, каб гэтыя ўрачыстыя і радасныя дні сталі для жыхароў нашага раёна сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, надалі ўпэўненасць у будучыні, падарылі цеплыню сустрэч. Няхай жыватворны Калядны агонь асвятляе вашы дамы, дапамагае быць больш уважлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах.

    Няхай мір і згода нязменна пануюць на нашай роднай беларускай зямлі, а кожны чалавек будзе здаровым і шчаслівым!

Раённы выканаўчы  камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Паважаныя жыхары Валожынскага раёна – вернікі каталіцкай канфесіі!

   Віншую з вялікім і святым святам Нараджэння Хрыстова!

    Каляды – чарадзейная казка, якую з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. У гэтыя марозныя зімовыя дні мы забываемся пра свае праблемы і з аптымізмам і верай глядзім у будучыню.

    Ад душы хачу вам пажадаць у чароўны час умець разгледзець шчасце. А яно ва ўсім, што вас акружае і чым вы займаецеся. Жадаю, каб жыццё было цікавым, глыбокім, насычаным рознымі прыемнымі падзеямі, сустрэчамі і навінамі. Каб задуманыя планы абавязкова здзяйсняліся, а мары – збываліся. Няхай перад вамі адкрыюцца ўсе дзверы, якія вядуць да пастаўленых мэт, дабрабыту, а сэрца напаўняецца вялікай любоўю, радасцю і святлом!

   У гэта свята жадаю валожынцам міру і дабра, поспехаў і моцнага здароўя. Няхай анёл-ахоўнік аберагае вас і вашых блізкіх ад бедаў, а ў душы пануюць вера, спакой і Боская ласка. Няхай жаданні, якія вы загадаеце ў Калядную ноч, спраўдзяцца!

Алег СЕМЯНЧУК,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання

Задайте вопрос