
У рамках акцыі “Нашы дзеці” на адно са святочных мерапрыемстваў у гімназію № 1 г. Валожына завітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік. Падчас ранішніка для вучняў другіх класаў прадстаўнік улады перадаў дырэктару навучальнай установы грашовы сертыфікат на набыццё школьнай мэблі, якая будзе ўстаноўлена менавіта ў тых класах, дзе займаюцца другакласнікі.

Пётр Іосіфавіч шчыра павіншаваў хлопчыкаў, дзяўчынак і іх педагогаў з Новым годам і пажадаў ім здароўя, поспехаў у вучобе і шыкоўнага зімовага адпачынку з добрым настроем. Шаноўнаму госцю ўручылі падарунак у адказ – набор ёлачных шароў, выкананых рукамі гімназістаў.





Падчас ранішніка да дзетвары завіталі таксама шматлікія казачныя персанажы на чале з самымі галоўнымі – Дзедам Марозам і яго вернай спадарожніцай Снягуркай.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара



