Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ДАБРАЧЫННАСЦЬ

24.12.2021

Начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг № 514 у горадзе Валожыне Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Віктар Падгайскі разам з прадстаўніком Рэгіянальнай дырэкцыі Юрыем Каржаком напярэдадні Новага года і Каляд наведаліся ў Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў і ўручылі краўніку ўстановы Віталію Прыёмку сертыфікат на 1000 рублёў.

Белаграпрамбанк наогул актыўна ўдзельнічае ў дабрачыннай і спонсарскай дзейнасці: дапамагае дзецям, сацыяльна неабароненым пластам насельніцтва і інш. Агульная сума дапамогі ў 2021 годзе склала больш за 3,5 млн рублёў. Толькі ў снежні прадстаўнікі наведалі многія рэгіянальныя ўстановы аховы здароўя і сацыяльныя.

Віктар Зянонавіч і Юрый Валянцінавіч шчыра павіншавалі кіраўніцтва Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната з надыходзячымі святамі і пажадалі ўсім моцнага здароўя, пражываючым – поўнага выздараўлення, персаналу – сіл, цярпення, энергіі, кожнаму, хто робіць свой уклад у паляпшэнне якасці жыцця людзей, – шчасця і дабрабыту.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Задайте вопрос