Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Свята навагодняе – свята дабрыні

30.12.2021

Алег СЕМЯНЧУК і прадстаўнікі шматдзетнай сям’І КЕБІЧ-САЎКО.

У госці да персанажаў галоўнай раённай ёлкі трапілі і дзеці са шматдзетных сем’яў, а таксама тыя, хто выхоўваецца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях, дзеці-інваліды і дзеці, чые сем’і знаходзяцца на ўліку з прычыны сацыяльнага недабрабыту.

Павіншаваць юных гасцей, а таксама дарослых, якія іх суправаджалі, прыбылі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Семянчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана Ракавец, дырэктар ТЦСАН Галіна Рай.

Адкрываючы святочнае дзеянне, да прысутных з найлепшымі навагоднімі віншаваннямі звярнуўся Пётр Іосіфавіч Бібік. Атрымалі віншаванне дзеці і дарослыя, што іх суправаджалі, і ад Алега Аляксеевіча Семенчука, які пажадаў аптымізму, здзяйснення самых запаветных мар і жаданняў. Удзельнікі святочнай казкі атрымалі ў якасці падарункаў наборы цукерак, сродкі на якія выдаткавалі райвыканкам і раённая арганізацыя “Беларускі саюз жанчын”.

Тэкст і фота

Валянціны КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос