Прыміце мае шчырыя віншаванні з Новым годам!
У гэтыя святочныя дні неяк па-асабліваму верыцца ў тое, што наш свет павінен стаць лепшым, больш добрым, што шчасце і поспех абавязкова прыйдуць у кожны дом і ў кожную сям’ю. Мы чакаем цуда, прыемных сюрпрызаў і падарункаў! Дык няхай жа гэты год будзе шчодры і апраўдае Вашы спадзяванні!
Жадаю, каб вашым лепшым пачынанням заўсёды спадарожнічалі творчае натхненне і стваральная ініцыятыва, а ваша энергія стала залогам паспяховага выканання намечаных планаў! Няхай адыдуць трывогі і хваляванні, а жыццё з кожным днём будзе больш багатым і насычаным. Няхай Новы год дапаможа ў выкананні самай запаветнай мары, умацуе веру ў будучыню, а па жыцці ішлі разам удача, аптымізм і добры настрой. Няхай у кожным доме пануе дабрабыт, у кожнай сям’і – любоў, клопат і ўвага блізкіх, у кожным працоўным калектыве – згуртаванасць і настроенасць на высокі вынік, а ў краіне – мір і згода!
Алег СЕМЯНЧУК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання




