У ААТ “Агра-Дубінское” сёння адкрылі жывёлагадоўчы комплекс “Дубіна Вяршыцкая-800”. У цырымоніі пераразання сімвалічнай стужкі прыняла ўдзел генеральны дырэктар ААТ “Мінскі малочны завод № 1” Тамара Чачыра.
Новы аб’ект будавалі на працягу года з прыцягненнем уласных сродкаў і пры фінансавай падтрымцы абласнога бюджэту. Разлічаны ён на ўтрыманне 800 галоў буйной рагатай жывёлы, а абсталяваны ў адпаведнасці з сучаснымі перадавымі тэхналогіямі. Сёння тут ужо атрымалі прапіску 500 галоў нецяляў і 110 дойных кароў. Усе жывёлы ўласнай, дубінской, гадоўлі. У бліжэйшы час комплекс будзе заселены поўнасцю.
Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ
На фота:

Сімвалічную стужку перарэзалі дырэктар ААТ “Агра-Дубінское” Генадзій КАСПЯРОВІЧ, генеральны дырэктар ААТ “Мінскі малочны завод № 1” Тамара ЧАЧЫРА, старшыня райвыканкама Яўгеній КРУКОВІЧ



