Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

БРСМ дасць старт серыі адкрытых дыялогаў «Сіла закону» 5 студзеня

04.01.2022

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 5 студзеня пачне серыю адкрытых дыялогаў «Сіла закону», накіраваных на шырокае абмеркаванне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Прохараў.

«Вельмі сімвалічна, што першая маладзёжная дыскусійная пляцоўка стартуе ў Канстытуцыйным судзе — дзяржаўным органе, прызначаным ахоўваць Асноўны закон краіны. Мы плануем правесці гэты тэматычны адкрыты дыялог у змешаным фармаце. Галоўная пляцоўка размесціцца ў зале пасяджэнняў афлайн. Рэгіёны — вобласці і Мінск — падключацца да дыялогу анлайн, — расказаў Аляксандр Прохараў. — Мерапрыемства аб’яднае экспертаў, актыў БРСМ і несаюзную моладзь. Спікерам маладзёжнай дыскусіі выступіць cтаршыня Канстытуцыйнага суда і Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч».

Паводле слоў другога сакратара ЦК БРСМ, маладзёжныя адкрытыя дыялогі «Сіла закону» пройдуць па ўсёй краіне. «Нам важна чуць моладзь і яе меркаванне, паколькі незалежная і суверэнная Беларусь будавалася для нас, маладых. Многія з нас нарадзіліся ў перыяд фарміравання і станаўлення нашай дзяржавы. І ад таго, як мы да гэтага пытання падыдзем, наколькі актыўна зможам арганізаваць гэты працэс, залежыць агульны вынік», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Прохараў дадаў, што прапановы па абноўленай Канстытуцыі любы грамадзянін можа ўнесці і праз анлайн-прыёмную БРСМ. «Мы акумулюем усе прапановы і дапаўненні, якія паступілі, і накіруем у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі», — рэзюмаваў другі сакратар.

Задайте вопрос