Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Проект изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь

04.01.2022

27 снежня на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Азнаёміцца з праектам і выказаць сваё меркаванне ці магчымыя прапановы па яго ўдасканаленні можа любы зацікаўлены грамадзянін шляхам запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе: https://sbor.pravo.by/; у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай “Канстытуцыя”.

Таксама доступ да праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у друкаваным выглядзе забяспечаны ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі, якія функцыянуюць на базе абласных і цэнтральных раённых (гарадскіх) публічных бібліятэк рэспублікі. Для жыхароў Мінскай вобласці публічны цэнтр прававой інфармацыі працуе пры Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, для валожынцаў – пры цэнтральнай раённай бібліятэцы, яна размешчана па адрасе: пл. Свабоды, 5, працуе КОЖНЫ ДЗЕНЬ (без выхадных) з 10.00 да 19.00.

Унесці прапановы па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю можна праз грамадскую прыёмную раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” па адрасе: г. Валожын, вул. Гагарына, д. 14, ДУА “Гімназія № 1 г. Валожына”.

Грамадская прыёмная працуе ў рабочыя дні. Тэлефон: 65873.

Таццяна ШУМСКАЯ, старшыня прафкама сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя:

– Падчас будучага рэферэндуму нам, грамадзянам Беларусі, прадастаўлена права выбраць шлях развіцця краіны, прагаласаваць за яе будучыню. Як вядома, Канстытуцыя – Асноўны закон нашага жыцця. На народнае абмеркаванне вынесены некаторыя змяненні і дапаўненні да яго. Згодна з праектам, асаблівая ўвага надаецца пытанням абароны правоў і законных інтарэсаў сем’яў з дзецьмі, дзяцей-сірот, дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. Лічу гэта вельмі важным, бо ў сваёй рабоце пастаянна сутыкаюся з маладымі людзьмі са складанымі лёсамі. Яны, на маю думку, – кантынгент, якому ў першую чаргу патрэбны падтрымка і дапамога дзяржавы. Асабліва падкрэслены ў праекце і клопат пра ветэранаў вайны і працы, увага да пажылых людзей увогуле. Гэта таксама правільна. Сёння ў нас ёсць ні з чым не параўнальная каштоўнасць – мір. Мы ўсімі сіламі павінны захаваць яго, незважаючы на знешнія і ўнутраныя пагрозы. Відавочна, каб маладое пакаленне добра разумела значэнне мірнага існавання, у праекце Канстытуцыі падкрэслена неабходнасць захавання гістарычнай памяці адносна Вялікай Айчыннай вайны. Згодна з гэтым на 100 працэнтаў. Што патрэбна для таго, каб усё, што прапісана ў праекце новай Канстытуцыі, працавала на агульнае паляпшэнне нашага жыцця? У першую чаргу – дысцыпліна і адказнасць за даручаную справу на ўсіх узроўнях, разумная патрабавальнасць і ініцыятыва, прафесіяналізм і праца кожнага над удасканаленнем сваіх асоб.

Святлана НАХАЙ, адказны за ідэалагічную работу РЦГіЭ:

– Як толькі праект новай Канстытуцыі быў апублікаваны ў маёй любімай “Працоўнай славе” (за гэта вялікая ўдзячнасць рэдакцыі), я амаль адразу пастаралася знайсці час на знаёмства з ім. Чытала нетаропка, аналізуючы кожнае слова. Перш-наперш звярнула ўвагу на пункты, якія тычацца гістарычнай памяці народа і дзяржавы. Гэта тое, чаго нам зараз не хапае. У дакуменце разумна расстаўлены акцэнты на базавых каштоўнасцях, захаванні сацыяльных прыярытэтаў. Аўтары праекта адлюстравалі таксама механізмы падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Важным лічу і тое, што тыя, хто працаваў над змяненнямі і дапаўненнямі, замацавалі асновы сям’і і шлюбу, звярнулі ўвагу на маладзёжную палітыку, асабліва ў кірунку патрыятычнага выхавання нашых нашчадкаў. Мне добра запомніўся і пункт, дзе ідзе гаворка пра права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў прыватнае жыццё, ахову чалавечай годнасці. Шчыра спадзяюся, што змяненні ў Канстытуцыю прынясуць у наша грамадства нейкія новыя, але законныя і выключна станоўчыя павевы. У выніку, як і заўсёды, у кожным беларускім доме, у кожнай сям’і, у кожным калектыве і ў кожным сэрцы будуць панаваць цяпло і любоў. Міру і здароўя ўсім! Свядомага ўдзелу ў рэферэндуме.

Марыя ШАКУН, ветэран педагагічнай працы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі:

– У першую чаргу ад імя ўсіх пажылых людзей хачу выказаць удзячнасць раённай газеце за тое, што яе супрацоўнікі паклапаціліся, каб праект Асноўнага закона маглі прачытаць тыя, хто не мае магчымасці карыстацца Інтэрнэтам. Я, напрыклад, прачытала ўсё вельмі ўдумліва. Таму на рэферэндум пайду свядома. Да таго ж заклікаю і іншых грамадзян. Менавіта падчас галасавання мы вызначым сваю будучыню. Што тычыцца асобных момантаў у праекце, то хачу адзначыць артыкул 15, згодна з ім дзяржава бярэ на сябе адказнасць за захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 17 артыкуле па-ранейшаму занатавана роўнасць дзяржаўных моў – беларускай і рускай. Для мяне, як для чалавека, якому абедзве мовы аднолькава дарагія, гэта важна. Звярнула ўвагу і на артыкул 47, дзе пазначана, што дзяржава атуляе сваім клопатам інвалідаў і пажылых людзей. Увогуле праект падкрэслівае тое, што Беларусь – сацыяльна арыентаваная краіна, міралюбівая і незалежная.

Яўгеній ІЛЬЮШЧЫЦ, ваеннаслужачы воінскай часці 30695, маёр:

– Змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон нашай дзяржавы, прапісаныя ў праекце, лічу своечасовымі і выдатна акрэсленымі. У адрозненне ад неканкрэтных патрабаванняў перамен, што гучалі ад некаторых грамадзян (на маю думку, яны дакладна і не ведалі, якіх перамен ім бы хацелася), тут зразумелы кожны пункт. Увогуле, ці добра тое, што ў Канстытуцыю будуць унесены змяненні? Упэўнены: добра. У свеце мала таго, што было б пастаянным. Жыццё не стаіць на месцы, грамадства мяняецца, таму народнае веча ў выглядзе рэферэндуму павінна ўзаконіць некаторыя палажэнні, што дапамогуць нашаму грамадству годна рухацца наперад. Я пазнаёміўся з праектам. Уразілі дакладнасць і зразумеласць фармуліровак. Мне як афіцэру добра запомніліся радкі, дзе говорыцца пра тое, што Рэспубліка Беларусь у знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы, нерухомасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшанне ва ўнутраныя справы і іншых агульна прызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права.

Вадзім РАГЕЛЬ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Валожына:

– Вырашаючы для сябе пытанне ўдзелу ў рэферэндуме, падчас якога плануецца прыняцце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, мы павінны добра ўсведамляць: нішто не можа заставацца нязменным. Асноўны закон – таксама. Калі ўзгадаць гісторыю, то можна адзначыць цікавы факт: статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года рэдагаваўся двойчы. Што ж дзіўнага ў тым, што прыйшоў час унесці змяненні і ў дзеючую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь? Галоўнае, каб яны былі добра прадуманымі і ішлі на карысць усяму грамадству. Я, як і большасць беларусаў, ганаруся міралюбівай палітыкай нашай краіны. Для мяне важна, што ў праекце Канстытуцыі па-ранейшаму падкрэсліваюцца такія прыярытэты міжнароднай палітыкі, як мір, шчырасць і адкрытасць. І гэта не проста словы. Гэта – закон! Зразумела пададзены і палажэнні адносна выбарчай сістэмы, правядзення рэферэндумаў, дзейнасці Прэзідэнта, Усебеларускага народнага сходу, Парламента, урада, суда. Упэўнены: унясенне дапаўненняў станоўча паўплывае як на далейшае ўнутранае развіццё краіны, так і на знешнія стасункі.

Задайте вопрос