Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сямейны капітал. Каб скарыстаць, неабходна ўнікнуць

05.01.2022

1 студзеня 2022 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 389 “Аб выкарыстанні сямейнага капіталу”. Пра тое, на што зараз можна скарыстаць сямейны капітал, прызначаны па праграме 2015-2019 гг. і 2020-2024 гг., мы запыталі ў начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святланы РАКАВЕЦ.

 – Святлана Леанідаўна, думаю чытачоў больш за ўсё хвалюе, на што могуць быць зрасходаваны сродкі капіталу датэрмінова?

 – Новым нарматыўным дакументам шматдзетным сем’ям прадастаўляецца магчымасць датэрмінова расходаваць сродкі на:

 – набыццё долі (долей) жылога пмяшкання, калі пасля такога набыцця грамадзянін становіцца ўласнікам усяго жылога памяшкання;

 – пагашэння займу, прадастаўленага арганізацыямі па месцы работы члена сям’і на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылля;

  – пагашэнне запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых банкамі па дагаворах аб пераводзе доўгу, аб прыёме запазычанасці (у выпадках, калі доўг па крэдыту пераведзены на члена шматдзетнай сям’і ці ім прынята запазычанасць па крэдытным дагаворы).

 – Для таго, каб скарыстаць датэрмінова прадастаўленыя сродкі з мэтай паляпшэння жыллёвых умоў, неабходна ўлічваць пэўныя акалічнасці?

 – Сапраўды так. Захоўваецца дзеючы падыход – датэрмінова скарыстоўваць сямейны капітал з азначанай мэтай  можна толькі:

 – у адносінах да члена сям’і, які знаходзіцца на ўліку тых, каму патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў, ці тых, хто знаходзіцца на такім уліку на дату заключэння крэдытнага даговора, дагавора займу. Пры гэтым член сям’і можа знаходзіцца на такім уліку асабіста ці ў складзе сям’і;

 – пры ўмове, калі член сям’і накіраваны на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля, у тым ліку пры пагашэнні крэдыту (займу), узятага на яго будаўніцтва (рэканструкцыю) – калі будаўніцтва (рэканструкцыя) ажыццяўляецца (ажыццяўлялася) у складзе арганізацыі забудоўшчыкаў ці на падставе дагавора стварэння аб’екта долевага будаўніцтва.

 – Відавочна, да расходавання сродкаў сямейнага капіталу маюцца і пэўныя рэгулюючыя нормы?

 – Так. Грамадзяне, прымаючы рашэнне аб будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жылля ці долі (долей) у праве ўласнасці на іх будуць здымацца ў уліку тых, каму гэта патрабуецца на падставе іх заяў.

Забараняецца таксама набыццё жылля, што ўключана ў рэестры ветхіх і пустуючых дамоў. Уводзіцца абавязковая ацэнка кошту жылля, што набываецца з дапамогай сродкаў сямейнага капіталу. Забараняецца адчужэнне (купля-продаж, мена, дарэнне і інш.) набытых з выкарыстаннем сямейнага капіталу жылых памяшканняў ці долі (долей) у праве ўласнасці на іх на працягу пяці гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на іх. За тлумачэннямі, калі адчужэнне магчыма раней гэтага тэрміна, можна звярнуцца да нас ва ўпраўленне. Спецыялісты пракансультуюць зацікаўленых і адносна расходавання сродкаў на атрыманне адукацыі, на атрыманне платных паслуг і інш. Таксама неабходна звярнуцца да нас і тым, каго тычыцца парадак прызначэння сямейнага капіталу пры ўсынаўленні (удачарэнні).

Гутарыла

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос