З 5 студзеня 2022 года рэдактарам раённай газеты “Працоўная слава” назначана Вераніка Віктараўна ЗАГОРСКАЯ.
В. В. Загорская нарадзілася 22 красавіка 1981 года ў вёсцы Закур’е Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка.
Працоўную дзейнасць пачынала настаўніцай нямецкай мовы Суднікаўскай адзінаццацігодкі. Пасля выкладала замежную мову ў Дорскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа, а праз чатыры гады была прызначана намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай установы адукацыі.
У 2012 годзе В. В. Загорская ўзначаліла аддзел па справах моладзі райвыканкама, праз год пераведзена на пасаду намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі.
Апошнія сем гадоў з’яўлялася старшынёй Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.



